Навіны

82 гады таму адбылася найжахлівейшая для нашай літаратуры ноч, у якую былі расстраляныя дзясяткі беларускіх пісьменнікаў.

За кожным з гэтых імёнаў стаіць надзвычай цікавая, часам супярэчлівая, асоба. Канкрэтны чалавек у канкрэтную эпоху, дзе цяжка было заставацца сабою і дзе вельмі лёгка было падмануцца.

Шумліва-камсамольскі Анатоль Вольны, ён жа яршысты і бліскучы фельетаніст Алёша, што высмейвае праціўнікаў беларусазіцыі, замшэлых чарнасоценцаў і беларусафобаў.У

Яшчэ больш яршысты ягоны сябра Алесь Дудар, ён жа крытык Тодар Глыбоцкі, эмацыянальны і месцамі непараўнанльна віртуозны паэт, выдатны перакладчык, рызыкант, якога пачалі ламаць яшчэ ў 1920-я, бо ён пісаў так, як не пісаў ніхто:

Цені блудзяць па твары,
 Сэрца точыць нуда.
 Сёння лепшы таварыш
 Можа цябе прадаць.

Сёння не верыць нікому,
 Можа, я сам шпіён.
 Сціснуць рукамі скроні,
 Няхай пагасне агонь.

Многія маюць сховы
 У шкліцах чырвоных маніст.
 Скажы па-свойму слова,
 Крыкнуць – ты шавініст.

Будзіць волатаў косці,
 Будзіць сафійскі звон.
 Прыйшлі вы да нас у госці
 І нам надзелі ярмо.

Міхась Зарэцкі, адзін з найвялікшых, поруч з Гарэцкім і Чорным, майстроў псіхалагічнай прозы, сапраўдны наватар і бунтар, які змяняў літаратуру кожнай сваёй кнігай. Свабодны ад усіх ідэалагічных замшэласцей і лёгкі ў сваім пісьме аўтар кніг-рэпартажаў, натхнёны кнігамі ўкраінскіх пабрацімаў Майка Ёгансэна і Валяр'яна Палішчука.

Платон Галавач, кіраўнік камсамольскай арганізацыі Беларусі і ў той жа час яркі празаік, з беларускім поглядам на рэчы, якому давялося ісці на кампраміс у гэты страшны час. У 1930 годзе, пасля арышту 108 дзеячаў беларускай інтэлігенцыі па "Справе Саюза вызвалення Беларусі" Галавач, будучы на самым версе партыйнай іерархіі, у знак пратэсту напісаў заяву аб выхадзе з партыі. Гэта быў адзіны і выключны выпадак у гісторыі.

Валеры Маракоў, лірычна-бурапенны паэт, якога заўважылі яшчэ непаўналетнім, які быў улюбёнцам школьнай і студэнцкай моладзі, эмацыйны, шчыры паэт, з вершаў якога пранікаў у чытача сам дух маладосці, яшчэ беспрымеснай і беспартыйнай. У 1930-я, як і шмат хто, быў вымушаны змяняць самога сябе, быў сябрам таемнага ТАВІЗу, дзе ў віне тапіліся адчуванні ад страшнай эпохі.

Мойшэ Кульбак, прызнаны і, мабыць, найлепшы тагачасны ідышамоўны стыліст ва ўсім свеце. Віртуозны паэт, містычны рэаліст і паэт у прозе, дзе кожны радок можна праспяваць. Ад яго мы ведаем даваенны габрэйскі Менск, дзякуючы яму застаўся той зніклы горад з намі.

Тодар Кляшторны, майстар метафары, наш імажыніст, лірык настолькі трагічны, што яму на гэты конт пастаянна рабілі ўказанні, аўтар цяпер ужо прымаўкі "ходзім мы пад месяцам высокім, а яшчэ пад ГПУ". Якая ў той страшны час была зуім не прымаўкай, а штодзённай рэальнасцю.

Юлі Таўбін, выдатны, яркі, вельмі дакладны і ахайны ў слове і, можа быць, самы эрудыраваны і адукаваны на той час паэт. Сталінская куля паставіла кропку ў 26 год. А першы цюменскі тэрмін атрымаў у 21 год.

Міхась Чарот, фактычны заснавальнік новай паэзіі 1920-х, дзякуючы паэме "Босыя на вогнішчы". Безумоўна, найлепшы галоўны рэдактар таго часу, дзякуючы якому газеты "Савецкая Беларусь" і ілюстраваны часопіс "Чырвоная Беларусь" можна чытаць як захапляльную гістарычна-літаратурную хроніку 1920-х - пачатку 1930-х. Апошнімі яго словамі, выдрапанымі на сцян камеры, былі "Я не вінаваты!".

Можна і трэба называць іх усіх: майстры выдатных апавяданняў Васіль Каваль і Васіль Сташэўскі, выдатныя лірыкі Юрка Лявонны, Iзi Xaрык, Зяма Півавараў, дзеяч беларускага друку з 1918 году і цікавы празаік Янка Нёманскі

Так, толькі адна ноч. І толькі адна літаратура, якая фактычна перастала існавала існаваць, была выкашана крывавай касой, ад якой схавалася вельмі нямногае.

Сёння мы згадваем не прозвішчы, а людзей, якіх мы страцілі. Якіх неўявіма катавалі дзень і ноч, і расстрэльвалі дзень і ноч, таму што яны дазвалялі сабе быць беларускімі літаратарамі.

Сёння - наш Дзень памяці ахвяр сталінскага тэрору. 

Мусім памятаць пра тое, куды можа завесці нянавісць, якім глыбокім бывае чалавечы гвалт, якія наступствы можа мець бязмежная ўлада і бязмежны крывавы туман. 


Ціхан Чарнякевіч, для lit-bel.org
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------