Ужо сёння: "Творчая кухня" з Настай Кудасавай

17 лютага (серада) а 19.00 адбудзецца эфір з паэткай Настай Кудасавай. У сераду паразмаўляем пра яе новую кнігу «Вясна, вуснам цесна», прэмію Міхася Стральцова, абмяркуем, ці складана вывучаць удмурцкую мову і як пісаць вершы ў перыяд грамадска-палітычнага крызісу. Таксама паэтка прачытае некалькі вершаў і адкажа на пытанні гледачоў. 

Глядзець трансляцыю можна ў сацсетках Беларускага ПЭНа і «Еўрарадыё» і на Youtube.

«Творчая кухня» — сумесны праект «Еўрарадыё» і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні гледачоў.


Будзьма беларусамі!