Ужо заўтра: ускладанне кветак Васілю Быкаву

19 чэрвеня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" запрашае ўшанаваць памяць выдатнага беларускага празаіка, народнага пісьменніка Беларусі Васіля Уладзіміравіча Быкава.

Пачатак а 12.00 на Усходніх могілках (ст. м. "Барысаўскі тракт") каля магілы пісьменніка.

Запрашаюцца ўсе прыхільнікі творчасці Васіля Быкава.


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"