Валянціну Дубатоўку — 55!

Валянцін Яўгенавіч Дубатоўка
Шаноўны Валянцін Яўгенавіч! Шчыра віншуем Вас з прыгожай датай і жадаем усяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у штодзённай працы, творчага натхнення, новых кніг!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" 

Валянцін Яўгенавіч Дубатоўка — пісьменнік, краязнавец, мецэнат. Нарадзіўся 20 ліпеня 1963 года ў вёсцы Александрыя Дзярэчынскага сельсавета Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1981 годзе скончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу, у 1982-м — электратэхнічнае вучылішча ў Гродне. У 1982—1984 гадах служыў у Савецкай Арміі, пасля дэмабілізацыі служыў у пажарнай ахове на прадпрыемстве “Азот”.

У 1990-х стаў заснавальнікам і кіраўніком камерцыйных структур. Фундаваў кнігі: факсімільнае выданне Ларысы Геніюш “Ад родных ніў”, Міхася Скоблы “Розгі ў розніцу”, Юркі Голуба “Багра” ды інш.

У Касцёле Дзярэчына намаганнямі В. Дубатоўка ўсталяваная мемарыяльная дошка ў гонар удзельніка паўстання 1830 года Яўстаха Каятана Сапегі. У Зэльвенскай праваслаўнай царкве дзякуючы Валянціну з’явілася дошка памяці Ларысы Геніюш.

Пісаць пачаў яшчэ ў школьныя гады, друкаваўся ў Зэльвенскай раённай газеце “Праца”. Выступаў як аўтар тэкстаў песень для гродзенскіх музычных калектываў. Проза і вершы публікаваліся ў “Гродзенскай праўдзе”, “Дзелавой газеце”, у часопісах “Роднае Слова”, “Дзеяслоў”. Выдаў кнігу даследаванняў і вершаў “Архіпелаг Сапегаў” і кнігу прозы “Чорная Воля”. 

Лаўрэат прэміі "Воін святла" імя Міхася Жызнеўскага (2018) за кнігу прозы "Чужы".  


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"