Іван Шамякін: «Для мяне самы вялікі гонар – напісаць добры раман»

Імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна добра ведаюць і любяць чытачы. Яго кнігі "Крыніцы", "Трывожнае шчасце", "Сэрца на далоні", "Снежныя зімы", "Атланты і карыятыды", "Петраград - Брэст" і многія іншыя складаюць шматтомны летапіс мінулай эпохі, яскрава і ўсебакова раскрываюць лёс беларускага народа ў XX стагоддзі.

Народны пісьменнік Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Іван Шамякін.

Іван Шамякін са свякамі ў вёсцы Церуха (50-я гады).

Тыдзень беларускай літаратуры ў Літоўскай ССР. Члены Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР (злева направа): К. Кірэенка, М.Калачынскі, А. Зарыцкі, П. Пестрак, П. Броўка, С. Грахоўскі, А. Звонак, І. Шамякін, П. Макаль, А. Вялюгін, Т. Хадкевіч, П.Глебка. Літва, 15 верасня 1958 года.

Беларускі пісьменнік І.П. Шамякін. Мінск, студзень 1971 года.

Пісьменнік Іван Шамякін на свяце паэзіі дае аўтографы. Вёска Мікалаеўшчына (на радзіме Якуба Коласа), верасень 1974 года.

Пісьменнікі (злева направа) Барыс Сачанка, Анатоль Вярцінскі, Іван Шамякін, Максім Танк, Мікола Гамолка і Іван Чыгрынаў. Мінск, 3 жніўня 1978 года.

Іван Шамякін (злева) і Максім Танк. Мінск, 14 верасня 1978 года.

У Беларускім акадэмічным тэатры імя Я. Купалы (злева направа): рэжысёр Г. Уладамірская, заслужаны артыст БССР Б. Уладамірскі, народная артыстка БССР М. Захарэвіч, народны пісьменнік Беларусі І. Шамякін, артыстка А. Ельяшэвіч і рэжысёр Б. Эрын. Мінск, студзень 1981 года.

Андрэй Макаёнак са сваім сябрам Іванам Шамякіным. 1981 год.

У рэдакцыі Беларускай Савецкай энцыклапедыі: галоўны рэдактар БСЭ І. Шамякін, намеснік адказнага сакратара Н.Філімонаў, намеснікі галоўнага рэдактара А. Петрашкевіч, І. Хаўратовіч, загадчык рэдакцыі мовы, літаратуры і фальклору В.Семенякоў. Мінск, студзень 1981 года.

І.П. Шамякін з унучкай Славянай. Мінск, 17 лістапада 1987 года

Паводле БЕЛТА