Навіны

Беларускі ПЭН-Цэнтр супольна з Аршанскай філіяй Таварыства беларускай мовы распачынае сёлета Фестываль Уладзіміра Караткевіча.

У суботу 30 лістапада запрашаем у Оршу, а таксама Смаляны, дзе разгорнецца чарада культурніцкіх падзей, звязаных з асобай і творчасцю класіка ХХ стагоддзя, горача любімага рознымі пакаленнямі беларусаў. У імпрэзах возьмуць удзел дзеячы культуры з усёй краіны, але найперш творцы з Аршаншчыны. Фестываль прымеркаваны да дня нараджэння У. Караткевіча, якое святкуецца 26 лістапада.

«Ідэя фестывалю – зрабіць яго такім жа жыццесцвярджальным, поўным любові да Радзімы, якой была сама асоба Уладзіміра Караткевіча, – кажа каардынатарка Фэсту Караткевіча Паліна Качаткова, – хочацца сабраць вакол гэтай падзеі найлепшае, што дала нашай культуры ягоная творчая спадчына. Матыў вандравання – адзін з галоўных у творчасці Караткевіча, таму і сам фестываль мы бачым вандроўным. Нашы імпрэзы будуць упісаныя ў гарадскі ландшафт Оршы, які выразна прачытваецца ў рамане “Нельга забыць”».

У праграме – экскурсія па Смалянах краязнаўцы Віктара Мяжэвіча, экскурсія па аршанскіх мясцінах Караткевіча Паліны Качатковай. Таксама ў Оршы адбудуцца дыскусія пра ўплыў спадчыны Караткевіча на сучаснае грамадства Беларусі і літаратурна-музычная імпрэза, спецыяльным госцем якой будзе фолк-музыкант Сяржук Доўгушаў, які паходзіць з Аршаншчыны. У ягоным выкананні прагучаць песні на вершы Караткевіча.
Уваход на ўсе падзеі вольны.

У дзень фестывалю з ласкавай згоды ўласніка Андрэя Балабіна будзе адкрыты для наведнікаў Дом Караткевіча ў Оршы.

Падрабязны расклад фестывалю з’явіцца неўзабаве.

Падчас свайго вандравання 30 лістапада ўдзельнікі прыдумаюць і зацвердзяць назву для новай ініцыятывы. Мяркуецца, што Фестываль Уладзіміра Караткевіча стане штогадовым, і ў 2020 годзе, да 90-гадовага юбілею пісьменніка, пройдзе з большым размахам.

Ідэя фестывалю: Ірына Дубянецкая, Паліна Качаткова, Юры Нагорны, Алена Танкачова.

Арганізатары фестывалю: РГА «Беларускі ПЭН-Цэнтр», ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (Аршанская філія).

Партнёры фестывалю: «Вандроўная кнігарня» Літаратурнага дома «Логвінаў», ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», Аршанскі рэгіянальны партал orsha.eu, ЗАТ «Патио».

Арганізатары дзякуюць сям’і фотамастака Валянціна Ждановіча за дазвол выкарыстоўваць у анонсах падзеі знакаміты здымак «Уладзімір Караткевіч з кацянятамі».

Кантакты: info@pen-centre.by (з пазнакай: “Фестываль Караткевіча”), +375293465792 (Паліна Качаткова).


Беларускі Пэн-цэнтр
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------