Навіны
Дата публікацыі: 23.08.2018
7865
Спадарыня Ірына -- паэтка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, настаўніца музыкі, кіраўніца ўзорнага дзіцячага фальклорнага аб'яднання "Згадка", краязнаўца, збіральніца і выканаўца старадаўніх палескіх песень.
Вёска Мачуль на Століншчыне стала для аўтаркі і месцам нараджэння, і сталення, і жыцця, і крыніцай натхнення для шматлікіх паэтычных тэкстаў, многія з якіх прысвечаныя апісанню пейзажаў. Дзякуючы вершам Ірына фіксуе моманты прыгожага, праявы Боскага ў паўсядзённых вясковых выявах і сюжэтах. У побытавых, на першы погляд, сітуацыях, у штодзённых з'явах бачацца глыбіня пачуццяў і повязь лірычнай гераіні з універсумам прыроды, а таксама спробы зазірнуць у "залюстроўе" жыцця.
Поўня
Яна адна над зіхаценнем свету
са стрыманасцю, годнасцю шляхцянкі...
Бяссонніцаю стала для паэта,
натхненнем і каханкаю да ранку.
Глядзіцца ў мора з велічным спакоем.
Яна ўладарыць над зямнымі снамі,
прызначаная Божаю рукою
святлом сваім дзяліцца паміж намі.
Практычна ніводная вершаваная кніга не абыходзіцца без любоўнай лірыкі. Зборнік Ірыны Ляшкевіч -- не выключэнне. Яе гераіня -- класічная (калі можна так выказацца) для паэзіі, якую ствараюць жанчыны сярэдняга веку, -- дзеліцца з чытачамі і чытачкамі сваім эмацыйным досведам і перажываннямі пра каханне калі няшчаснае, а калі і шчаслівае. Як у рэальным жыцці.
Сентыментальнасць, настальгія, рамантыка родных краявідаў, успаміны дзяцінства -- многае з гэтага можа стаць блізкім любому чалавеку, які возьме ў рукі новую кнігу Ірыны Ляшкевіч. Напрыклад, вось яркая і кранальная паэтычная замалёўка-згадка, ад прачытання якой на сэрцы становіцца цёпла:
***
Мне зноў згадаўся цёплы ранак:
Надкусваючы свежы хлеб,
Дзяўчынка выбегла на ганак
і закрычала: "Ку-ра-слеп!"
Мядова-залатыя зоркі
Аблюбавалі мурагі.
На ціхіх сонечных пагорках
Зліліся ў жоўтыя кругі.
І колькі шчасця, хвалявання
Сустрэча гэта прынясла!
Аблашчанае сонцам ранне,
Над кветкай першая пчала.
А голас радасны дзяўчынкі
Быў чуцен нават і здалёк.
У светла-срэбраных расінках
Іскрыўся промнямі дзянёк...
Ды згас аднойчы прамянёвы.
Дзяўчо згубілася ў вясне.
А кураслепу шал агнёвы
Хвалюе і сягоння ў сне.
У гэтым зборніку ёсць тое, чаго ў сучасным, стоадсоткава аблічбаваным свеце не хапае: сонечныя промні, пахі кветак, шамаценне лістоты і траваў, свежае паветра, цурчэнне крынічнай вады, стрэхі драўляных хат, на якіх гняздуюць буслы. І гэта ўсё -- проста, ясна, натуральна, гэта нашае роднае, сваё. І калі ў чытача няма магчымасці зараз жа кінуць усе гарадскія справы і выбрацца на прыроду, то ён можа атрымаць сваю порцыю добрых пачуццяў, адгарнуўшы старонкі зборніка Ірыны Ляшкевіч.
Віка Трэнас

[TypeError] count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50 #0: include /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #3: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515 #5: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #6: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #7: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #8: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16 #9: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #12: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336 #14: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #15: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #16: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #17: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107 #18: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184 #19: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2 ----------