Васіль Быкаў — у цэнтры ўвагі "Нашай гісторыі"
Дата публікацыі: 27.11.2018
7391

Анансаваны змест новага выпуску першага глянцавага часопіса пра беларускую і сусветную гісторыю, галоўнай асобай якога стаў Васіль Быкаў.
У №4 чытайце:
- Як Быкаў стаў Быкавым
- Судьба человека: незвычайная доля беларуса, прататыпа героя Шолахава. Рыгор Дольнікаў павінен быў атрымаць Героя Савецкага Саюза ў 1945-м, але здабыў званне толькі праз 33 гады за перамогу над Самалі
- Нью-Ёркскі гангстар у Нясвіжы: карупцыя, прастытуцыя
- Зося Шамардзіна: як каханка Маякоўскага стала першай лэдзі БССР. Расказвае Ганна Севярынец.
- Нельга забыць: я з вогненнай вёскі. Мая прабаба і трое яе дзяцей згарэлі жыўцом у часе антыпартызанскай аперацыі «Свята ўраджаю», расказвае Святлана Курс.
- Нельга забыць: Галадамор. Як Сталін паставіў сялян на калені
- Багуслаў Радзівіл, і чым скончыліся яго амурныя прыгоды
- Традыцыя беларускай кавы і нашы славутыя каваманы. Піша Алесь Белы
- Чаму аўтакефалію дае канстанцінопальскі патрыярх і што гэта азначае для беларускага праваслаўя
- Рэалпалітык 16-га стагоддзя: якія хітрыкі дазволілі прыняць Статут ВКЛ 1588. Расказвае Уладзімір Падалінскі
- Беларуская старонка ісламскай рэвалюцыі: як іранскія камуністы зрабілі штаб-кватэрай інтэрнат у мінскім Паўднёвым Захадзе
- Коміксы пра Францыска Скарыну і кантрабандыста Сяргея Пясецкага
nn.by