Васілю Жураўлёву — 90!

Васіль Пракопавіч Жураўлёў нарадзіўся 27 траўня 1931 г. у вёсцы Раздзел 2-гі Мсціслаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1954 г. скончыў філалагічны факультэт Менскага педагагічнага інстытута і паступіў у аспірантуру пры гэтым жа інстытуце. З 1957 г. - навуковы супрацоўнік, з 1989 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Доктар філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1972 г.

Выступае ў друку як крытык і літаратуразнавец з 1957 г. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964-1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Істории белорусской дооктябрьской литературы» (1977). Сааўтар кніг «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (з П.Дзюбайлам і М.Луферавым, 1967), «Беларуская савецкая проза: Апавяданне і нарыс» (з А.Андраюком, А.Лысенка, Л.Голубевай, 1971), «Пытанні паэтыкі» (з Я.Шпакоўскім і А.Яскевічам, 1974), калектыўнай працы «Ідэйна-тэарэтычныя пытанні сучаснага літаратурнага працэсу» (1987).

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Васіля Пракопавіча Жураўлёва з нагоды юбілею, зычаць яму моцнага здароўя, выдатнага настрою, натхнення і плёну ў працы!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"