29 верасня прайшло пасяджэнне Рады ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» (ФОТА)
У першым шэрагу, злева направа: Аксана Спрынчан, Уладзімір Някляеў, Сяргей Законнікаў, Леанід Дайнека; у другім шэрагу першы: Віктар Жыбуль
Уверсе: Яўген Бяласін, Юры Несцярэнка; унізе: кнігі кандыдатаў на ўступленне ў ГА "СБП"
Уверсе, злева направа: Віктар Казько, Васіль Зуёнак, Леанід Дайнека; унізе: Аксана Спрынчан, Юрка Голуб, Алесь Жук, Алесь Пашкевіч, Ціхан Чарнякевіч
Рада заслухала старшыню прыёмнай камісіі СБП Аксану Спрынчан, якая прадставіла рэкамендаваных кандыдатаў у сябры творчага саюза. На гэты раз іх было трое: берасцейскі літаратар і перакладчык Яўген Бяласін, які з нядаўняга часу займаецца яшчэ і перакладам беларускай літаратуры на нямецкую мову; празаік і музыка Юры Несцярэнка, у якога зусім нядаўна ў серыі «Кнігарня пісьменніка» выйшла дэбютная, але важкая кніга прозы «Звычайны шоу-бізнес»; паэт-авангардыст, музыка, радыёжурналіст Віктар Сямашка.
Старшыня ГА "СБП" Барыс Пятровіч і сакратар Сюзанна Паўкштэла
Сяргей Законнікаў, Аляксандра Дварэцкая, Алесь Пашкевіч
Злева направа: Галіна Дубянецкая, Уладзімір Арлоў, Іван Мельнічук, Галіна Каржанеўская
Старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Барыс Пятровіч распавёў пра нядаўняе ўзнагароджанне арганізацыі прэміяй «Heroes of copyright 2015», пра ход працы з новым наборам у Школу маладога пісьменніка пры СБП, пра вынікі конкурсу паэзіі і перакладу «Экслібрыс» імя Рыгора Барадуліна і нядаўнюю цырымонію ўзнагароджання фіналістаў і пераможцаў.
Уверсе: Віктар Казько, Васіль Зуёнак, Анатоль Вярцінскі, у цэнтры: Уладзімір Някляеў; унізе: Уладзімір Арлоў, Анатоль Вярцінскі
Старшыні абласных аддзяленняў СБП абмеркавалі працу над рэгіянальнымі літаратурнымі альманахамі, што цяпер рыхтуюцца да друку.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"