Вераснёўскае паседжанне Рады СБП

Сёння ў культурніцкай прасторы «Тартак” адбылося традыцыйнае паседжанне Рады ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Падчас паседжання быў абмеркаваны шэраг бягучых пытанняў, сярод якіх – суд над газетай “Новы Час”, ушанаванне памяці ахвяр сталінскага тэрору, збор сродкаў на помнік Леаніду Маракову.

Пасля справаздачы старшыні Прыёмнай камісіі СБП Аксаны Спрынчан шляхам агульнага таемнага галасавання ў склад СБП былі прынятыя 4 новыя сябры: Алесь Бычкоўскі, Валер Карбалевіч, Алесь Раткевіч і Ганна Севярынец.

Па ініцыятыве сяброў арганізацыі Рада прагаласавала за заснаванне пры СБП секцыі сцэнарыстаў. Старшынём секцыі сцэнарыстаў пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” быў абраны Максім Клімковіч.


Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”