Верш дня. Уладзімір Караткевіч «Павешаным 1863 года»

Уладзімір Караткевіч
Павешаным 1863 года


Калі ідуць на абардаж,

І поўніць полымя прасцяг

Да верху мачты — экіпаж

Цвікамі прыбівае сцяг.

Даўно здалася — нават сталь,—

І толькі зараз — мы памром

Пад сцягам, што ў прадонні хваль

Знікае разам з караблём.

Ў крыві краіны нашай бель,

Прыходзіць час смяротных сноў,

І нашай волі карабель,—

Няскораны,— ідзе на дно.

І сёння ў вечны наш працяг,

У неба на світанні дня

Уздымуць нас, як волі сцяг,

Якога й богу нельга зняць.


Саюз беларускіх пісьменнікаў