Вершы Аксак, зномы Разанава: чытай сакавіцкі выпуск "Літаратурнай Беларусі" (+PDF)
Дата публікацыі: 02.04.2020
1194

Ад сёння стаў даступны электронны варыянт сакавіцкага выпуску штомесячніка "Літаратурная Беларусь", нашага традыцыйнага дадатку да газеты "Новы Час".
У нумары:
НАВІНЫ: падзеі беларускага літаратурна-грамадскага жыцця
ПАМЯЦЬ: Васіль Жуковіч пра «легендарнага Ніла Гілевіча»
ПРОЗА: апавяданне ««Па» з матыльком» Людмілы АндзілеўкаЗАПІСЫ: старонкі з «Памятнай кніжкі» Леаніда Дранько-Майсюка
ЗНОМЫ: мініяцюры Алеся Разанава і вершы Анатоля Дэбіша
ПАЭЗІЯ: новыя паэтычныя нізкі Валянціны Аксак і Сяргея Панізьніка
ШКАЛЯРЫЙ: чарговыя апавяданні з будучай кнігі Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя»
КРЫТЫКА: Віктар Ярац пра кнігу Ігара Шклярэўскага «Ожерелье сушёных грибов»
СВЕТ: навіны замежнага літаратурнага жыцця
Спампаваць нумар цалкам
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"