Віктару Шалкевічу — 60!
Дата публікацыі: 09.02.2019
3755

фота: svaboda.org
Сёння святкуе свой дзень народзінаў вядомы беларускі музыка і літаратар Віктар Шалкевіч.Віктар Антонавіч Шалкевіч скончыў школу ў Поразава, затым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Мінску (у 1980 годзе). Працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры (1980—1987), выкладчыкам у Гродзенскай культасветвучэльні (1987—1990). З 1990 па 2016 год працаваў у тэатры лялек у Гродна, адкуль сыйшоў па прычыне канфлікта з ідэолагамі.[1] Выступае ў тэатры імя Янкі Купалы.
Яшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песні на беларускай мове. «За частыя сустрэчы з дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам Усмешкі. Саркастычныя творы Шалкевіча станоўча ўспрымаюцца сучаснікамі як прыклад класічнага гумару. Шалкевіч з'яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93» (Польшча). З канцэртамі выступае ў Беларусі, Літве, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на англійскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэшскую мовы.
Аўтар кніг "Блюз вясна" (2009, кніга вершаў і песняў, "Бібліятэчка часопіса "Дзеяслоў"), "Requiem па непатрэбных рэчах" (2011, зборнік эсэ), "Мястэчка G…і ваколіцы…" (2012).
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць спадара Віктара з днём нараджэння і зычаць моцнага здароўя, бадзёрага настрою, творчага запалу, натхнення на новыя кнігі і песні!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"