Навіны

Вінцук Вячорка. Фота: belaruspartisan.by

Вінцук Вячорка (пашп. Валянцін Рыгоравіч Вячорка; псэўданімы: В. Берасьць, Мікола Сьцьвіскі, В. Б., В. Мяцеліца) нарадзіўся 7 ліпеня 1961 году ў Берасьці.

Закончыў філялягічны факультэт БДУ (1983), асьпірантуру пры Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа Акадэміі навук (1986).

Выкладаў беларускую мову ў Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце (цяпер БДПУ, 1990–1994). У 1990–1999 выкладчык гісторыі і культуры беларускай мовы ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Выкладаў у Віленскім унівэрсытэце, выступаў зь лекцыямі ў Кіева-Магілянскай акадэміі, Карлавым унівэрсытэце (Прага), унівэрсытэце Waterloo (Канада) ды інш.

Ад 1981 году вёў курсы беларускае мовы для моладзі і для ўсіх узростаў (“Моўныя сустрэчы”, пазьней “Мова ціКава” і “Мова Нанова”), для пэдагогаў дашкольных установаў, для пісьменьнікаў згуртаваньня “Тутэйшыя”, для журналістаў і г. д. У 1980-я — 90-я гады кансультаваў у моўных пытаньнях аўтараў тэкстаў песень рок-гуртоў.

Публікаваўся ў пэрыёдыцы з 1977 (рэцэнзіі, нарысы пра дзеячоў культуры, пра беларускую мову ў „Чырвонай змене“, „Ровеснику“, „Знамени юности“, „Бярозцы“, “Нёмане”, „Добрым вечары“, „Свабодзе“ і інш.

Выдаваў пазацэнзурныя літаратурныя і палітычныя часопісы «Люстра Дзён» (1980–1981, з С. Дубаўцом і С. Сокалавым-Воюшам, 4 нумары), «Бурачок» (1986–1987, з А. Бяляцкім, С. Дубаўцом, В. Івашкевічам, 3 нумары).

З 1990 у навукова-папулярным і культурна-асьветным часопісе „Спадчына“, з 1997 намесьнік галоўнага рэдактара. Вяртаў ва ўжытак раней забароненыя тэксты эпохі беларускага адраджэньня 1-й паловы ХХ ст., публікаваў уласныя эсэістычныя тэксты пра постаці і падзеі беларускай гісторыі і культуры. Аўтар нарысаў пра нацыянальную сымболіку, у тым ліку кнігі для дзяцей “Пра герб і сьцяг” (1993) і артыкулаў у зборніках.

На Радыё Свабода ў пачатку 1990-х гадоў вёў праграму аб беларускай мове, у 1997—1999 г. быў суаўтарам культурна-асьветнага цыклю „Неабжытая спадчына“. З 2014 г. вяду сэрыю эсэ пра беларускую мову, якія ляглі ў аснову дзьвюх кніг.

Як лінгвіст вывучаў мову выданьняў Заходняй Беларусі міжваеннага часу, гісторыю і тэорыю правапісу, творчасьць лінгвістаў, імёны якіх былі пад забаронай у БССР. Публікаваўся ў штогадовіку „Беларуская лінгвістыка“, у энцыкляпэдыі „Беларуская мова“ (1994). Ініцыяваў сучаснае ўпарадкаваньне беларускага клясычнага правапісу, аўтар зводаў „Правапіс. Спроба сучаснае нармалізацыі“ (1995); „Беларускі клясычны правапіс“ разам зь Ю.Бушляковым, З.Саньком і З. Саўкам (2005).

У 1990-я намесьнік старшыні Нацыянальнай тэрміналягічнай камісіі. Кансультант і рэдактар тэрміналягічных слоўнікаў з матэматыкі, фізыкі, хіміі, харэаграфіі ды інш.

Уклаў (разам з П.Садоўскім) першыя праграмы і чытанкі для беларускамоўных дзіцячых садкоў. Аўтар праграмы „Гісторыя і культура беларускай мовы“ для ліцэяў.

Сузаснавальнік Беларускай Майстроўні (1980), згуртаваньня „Талака“ (1985), Канфедэрацыі беларускіх суполак (1988), Беларускага Народнага Фронту (1988), Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (1989), Цэнтру Супольнасьць (1995), Таварыства беларускай школы (1983 і 1996), Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі (1997) і інш.

Прэмія „За сумленнае слова“ часопіса „Архэ“ (2000); узнагарода "Democracy Courage Tribute" Усясьветнага руху за дэмакратыю (2004); прэмія «За абарону прынцыпаў дэмакратыі, свабоды і правоў чалавека» чэскага Інстытуту дасьледаваньня таталітарных рэжымаў (2018); мэдаль „Да 100-годзьдзя Беларускае Народнае Рэспублікі“ Рады БНР (2018); „Чэмпіён грамадзянскай супольнасьці“ ў намінацыі „Мэдыяактыўнасьць году“ Асамблеі няўрадавых арганізацыяў (2018).

З 9 чэрвеня 2020 года — сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў.


Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменьнікаў" шчыра віншуюць Вінцука Вячорку зь юбілеем, зычаць яму моцнага здароўя, натхненьня на новыя кнігі, плёну ў працы і ўдзячных чытачоў!



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------