Вольга Гапеева і Валерый Славук — пераможцы Прэміі Цёткі

У 2021 годзе “Найлепшай кнігай для дзяцей і падлеткаў” стала кніга Вольгі Гапеевай “Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі” (Галіяфы). У намінацыі “Найлепшае мастацкае афармленне” перамогу атрымаў Валерый Славук, які аздобіў збор чарадзейных казак “Вядзьмар, які рабіўся ваўком” (Янушкевіч).

У складзе літаратурнага журы ў гэтым годзе працавалі Вера Жыбуль (Бурлак), Наста Грышчук, Наталля Мядзвездь, Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская і Ціхан Чарнякевіч.

У мастацкае журы ўваходзілі Кацярына Дубовік, Павел Татарнікаў і Ігар Юхневіч.

Віншуем пераможцаў!

На жаль, імпрэзы прысвечанай дзіцячай літаратуры і прэміі сёлета не чакаецца.




Паводле прэс-рэлізу