Вольга Такарчук і Петэр Хандке – галоўныя пісьменнікі 2019 году

www.nobelprize.org
Сёння Нобелеўскі камітэт назваў адразу двух лаўрэатаў па літаратуры за 2018 і 2019 год, узноўленая пасля леташняга скандалу прэмія дасталася польскай пісьменніцы Вользе Такарчук і аўстрыйскаму пісьменніку Пітэру Хандке.

Вольга Такарчук – польская пісьменніца, якая атрымала ўзнагароду за "апавядальніцкае ўяўленне, якое разам з энцыклапедычнай жарсцю рэпрэзентуе перасячэнне межаў як форму жыцця". Аўтарка добра знаёмая беларускім чытачам, на беларускую мову яе творы перакладалі Марына Шода ("Правек ды іншыя часы"),  Андрэй Хадановіч ("Самая брыдкая жанчына ў свеце", у зборніку "20 польскіх апавяданняў") ды інш.

Петэр Хандке – аўстрыйскі пісьменнік і драматург, узнагароджаны "за "уплывовую працу, якая з лінгвістычнай вынаходлівасцю вывучала перыферыю і спецыфіку чалавечага вопыту". Петэр Хандке аўтар вялікай колькасці твораў, многія з якіх былі экранізаваны: "Страх брамніка перад адзінаццаціметровым", "Неба над Берлінам" "Жанчына-ляўша" ды інш.


Саюз беларускіх пісьменнікаў