Вользе Бабковай — 60!
Дата публікацыі: 27.02.2021
2738

Гісторык-архівіст, літаратар. Працуе кіраўніком літаратурна-драматургічнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы і архівістам Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі. Аўтарка некалькіх апавяданняў, шэрагу навуковых артыкулаў і эсэ.
Лаўрэатка літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча (2010).
Аўтарка кнігі эсэ з гісторыі штодзённасьці ВКЛ «...І цуды, і страхі» (Менск, 2010). Адна з укладальніц зборніка дакументаў «Тастамэнты шляхты і мяшчанаў Беларусі другой паловы XVI ст.» (Менск, 2012).
Сябра ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і Беларускага ПЭН-цэнтру. Жыве ў Мінску.
Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць спадарыню Вольгу Бабкову з нагоды юбілею, зычаць моцнага здароўя, бадзёрага настрою, плёну ў працы і ўдзячных чытачоў!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"