Навіны

Паэтычнае пытанне Віктара Яраца “Калі пачынаецца восень – / вада ці старэе рачная?” правакуе на яшчэ адно, менш узнёслае, больш зямное: калі надыходзіць сталасць, ці старэюць вершы? Ці можна вызначыць узрост пісьменніка па тэме, стылі, лексіцы, як вызначаюць па знешніх прыкметах надыход восені?

Вершы ў кнізе лірыкі Віктара Яраца “Зямныя эцюды” (Мінск, “Кнігазбор”, 2018) сугучныя настальгічна-тужлівым восеньскім настроям. Самы час прыпыніцца пасярод штодзённай мітусні і разгледзець не толькі класічныя лістападаўскія фарбы, але і адшукаць у памяці важнае – насуперак падманліва-выпадковаму. Нібы праз партрэтную галерэю, паэт вядзе чытача калідорамі памяці ў раздзеле “Воблікі вёрстаў”, дзе змешчаны літаратурныя прысвячэнні А. Разанаву, С. Алексіевіч, Г. Бураўкіну, Р. Барадуліну, А. Вярцінскаму, А. Жуку, Н. Гілевічу…

Праўда, заўсёды ёсць тыя, згадкі пра каго не патрабуюць адмысловай нагоды – тыя, з кім мы ніколі не развітваемся, што б нас ні раздзяляла: гады, эмоцыі, абставіны ці… смерць. Для галоўнага героя кнігі “Зямныя эцюды” гэта каханая і маці. У вершах, прысвечаных ім, ужо не скруха першых дзён страты, а глыбокая, нязменная ў сваёй безвыходнасці туга, перададзеная з такой праніклівай шчырасцю, што кожны радок чытаецца як водгалас болю:

…Па дарозе ў храм ішоў праз яблынь квецень,

водар бэзу ля платоў, рабіны дух гаркавы,

адзіноту несучы, цяжэй якой на свеце

не знайсці, калі любоў не разбудзіць ні звонам, ні грамамі…

Родныя, якіх з намі ўжо няма, прыходзяць часам снамі і ўспамінамі. Мабыць, да паэтаў яны вяртаюцца вершамі, нібыта кампенсуючы незваротнасць страты. Тэма, зрэшты, небяспечная: кранальна-важнае для творцы не заўсёды так жа адчуваецца чытачом, бо гранічная шчырасць часта падманліва ўспрымаецца як адзнака літаратурнай якасці. Аднак узважанае, а не пафасна-гучнае, разлічанае на эмацыйны водгук слова ў тых вершах В. Яраца, дзе асэнсоўваецца боль страты, выклікаюць павагу, уражваюць сталай стрыманасцю:

Як адна ты ў хаце смерць пачула –

невядома мне.

Запяклася кроў твая матуля,

на руцэ на правай і на рукаве…

У сваіх “зямных эцюдах” аўтар сапраўды напоўніцу выкарыстоўваў палітру зямных, вясковых метафар:

Дух зямлі, перагорнутай плугам пасля дажджу,

калі парай зямля славіць сонца й нябёсы…

Карціна, створаная з такой натуралістычнай дакладнасцю, не ва ўсіх адгукнецца пазнаваннем. Для гэта трэба памятаць вёску такой, якой памятае яе аўтар і якой ужо няма, якая засталася жыць толькі на старонках мастацкіх твораў. Таму многія вершы – сапраўды як эцюды са зніклай натуры.

Вершы сталеюць разам з аўтарам: пачаткоўцы задаюць шмат пытанняў, сталыя паэты ведаюць, што адказаў насамрэч няма. І гэта не стома: колькі б за плячыма ні было дарог, паэт заўсёды ў пачатку шляху, заўсёды гатовы “ступіць на сцежку босымі нагамі – пачуць світальны халадок травы”.



Жана Капуста, для https://lit-bel.org/
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------