Выйшаў каталог рукапісаў Максіма Багдановіча (+PDF)
Дата публікацыі: 03.02.2021
1580

Выйшаў з друку каталог “Аўтографы Максіма Багдановіча”, цудоўны падарунак да юбілею пісьменніка. Падрыхтоўкай каталога займаліся супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, але ў праекце прымалі ўдзел музеі, архівы, бібліятэкі чатырох краін – Беларусі, Літвы, Расіі, Украіны.
Унікальнае выданне сабрала пад адной вокладкай усе вядомыя на сённяшні момант аўтографы Максіма Багдановіча: ад знакамітых яго вершаў да невялічкай запіскі прыватнага характару і выпраўленняў у тэкстах пратаколаў Мінскай губернскай харчовай камісіі. Дадаткам падаюцца факсімільныя выявы рукапісаў Максіма, якія былі апублікаваны ў свой час ў розных выданнях, але не захаваліся.
Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча выказваюць шчырыя словы ўдзячнасці ўсім, хто далучыўся да гэтага адметнага праекта.
Электронная версія выдання дасяжная па спасылцы: http://bellitmuseum.by/wp-content/uploads/2021/02/autografy-maksima-bagdanovicha.pdf
Літаратурны музей Максіма Багдановіча