Выйшаў новы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава


Быкаў, В. Поўны збор твораў у 14 т. / Васіль Быкаў. — Мінск : Кнігазбор, 2019. — Т. 10, кн. 2 : Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв'ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981-1990). — 640 с.

Нагадаем, што першы ў гісторыі Поўны збор твораў Васіля Быкава ў 14-ці тамах запачаткаваны ў 2005 годзе ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", пры ўдзеле Грамадзянскай ініцыятывы "Агульнанацыянальны рух Воля народа", расійскага выдавецтва "Время", пазней — беларускага выдавецтва "Кнігазбор". На сайце СБП можна свабодна спампаваць усе раней выдадзеныя тамы гэтага Збору ў фармаце .ePub.

Другую кнігу дзясятага тома склала публіцыстычная і літаратурна-крытычная спадчына Васіля Быкава 1981-1990 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв'ю, гутаркі і калектыўныя творы.

Новае выданне спадчыны Быкава можна набыць онлайн з дастаўкай праз інтэрнэт-краму "KNIHI.BY", а таксама ў кнігарнях "Акадэмкніга" і "Цэнтральная кнігарня".


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"