Выйшла аўдыёкніга Зараславы Камінскай

Кніга Зараславы Камінскай «Зараслава Камінская. Калядны стол. Некулінарная кніга» выйшла у аудыёфармаце. Паслухаць кнігу можна тут.

Калі гэта не кулінарная кніга, дык якая? Гэта кніга пра вас і пра тое, што вы ўзгадаеце, пакуль будзеце яе чытаць. Любімыя стравы, забытыя месцы і людзі, зь якімі вы дзялілі ежу і сваё жыцьцё. Што вы любілі есьці, калі былі маленькімі? Хто для вас гатаваў калісьці і для каго вы гатуеце зараз? Што вы елі апошнім разам, калі адчувалі сябе шчаслівымі? Калі вы не можаце ўзгадаць ніводнай гісторыі, пачніце чытаць, і ўспаміны зьявяцца над гэтымі старонкамі, нібыта пара над гарачым рондалем.

Аўдыёверсія кнігі агучаная Змітром Бартосікам. Гэта прыз за ІІІ месца, якое "Калядны стол" атрымаў на леташняй Прэміі Гедройца.






"Будзьма беларусамі!"