Навіны

Часцяком узнікаюць пытанні, калі пры ўдзеле ў літаратурных конкурсах пісьменнік прадстаўляе свае творы пад псеўданімам. Аднак пры афармленні дакументаў удзелу, а то і выйгрышу конкурсу, узнікаюць пытанні ідэнтыфікацыі аўтара пад псеўданімам з рри грамадзянінам, які мае часцяком цалкам адрозныя імя і прозвішча.

Якім жа чынам пісьменнік можа афіцыйна зарэгiстраваць і абараніць свой псеўданiм?

Псеўданім заўсёды будзе свядомым выбарам для пісьменніка.

Найчасцей гэта кароткая самапрэзентацыя. Імідж, замацаваны ў слове.

Акт творчага нараджэння, пачатак другога жыцця ў літаратуры.

Сам выбор псеўданіма ўяўляе сабой творчы працэс: адбор, пошук патрэбнага невыпадковага слова, яго выдзяленне, акцэнтаванне. У выніку аўтар самавыражаецца ў псеўданіме праз свядомае вывядзенне для сябе ўласнага новага імя.

Фактычна пісьменнік у выніку пошуку псеўданіма стварае свой самы кароткі твор, які мае права на абарону.

У адпаведнасці з артыкулам 18 Грамадзянскага кодэксу Рэспублікі Беларусь грамадзянін можа набываць і ажыццяўляць свае правы не толькі пад сваім імём і прозвішчам, але і пры выкарыстанні псеўданім (прыдуманага наймення).
Згодна з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» аўтар валодае неад'емным немаёмасным правам выкарыстоўваць ці дазваляць выкарыстоўваць свой твор пад сапраўдным імём,а таксама пад псеўданімам.

Да таго ж пп.2.1 п.2. артыкула 41 Кодэкса аб культуры Рэспублікі Беларусь ад  20 ліпеня 2016 г. № 413-З прызнае першасным правам творчага работніка менавіта права на псеўданім. Таму і працэдура абавязковай рэгістрацыі псеўданіма па логіцы заканадаўства аб аўтарскім праве не патрабуецца і канкрэтна не прадугледжана.
Абагульняючы вышэйсказанае, прапануем некальці варыянтаў у справе афіцыйнай рэгістрацыі ці прызнанні псеўданіма для аўтара.

Варыянт А: пісьмовае ўказанне псеўданіма сярод іншай асабістай інфармцыі пры публічным  прадастаўленні літаратурнага твору,а таксама дадзеных, якія павінны ўказвацца ў кнізе ў выпадку друку, перакладу, іншага спосабу выкарыстання (літаратурны конкурс, экспанаванне, друк у выдавецтве, інш.). Зрэшты, выкарыстанне аўтарскага твору паводле патрабаванняў Закона «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» павінна ажыццяўляцца акурат ў пісьмовай форме (выключэнне – друк у СМІ).
У выпадку спрэчных момантаў менавіта наяўныя пісьмовыя дамовы, дзе ўказана, што рукапіс належыць пісьменніку і выкарыстоўваецца пад яго канкрэтным псеўданімам, могуць стаць доказнай базай.


Варыянт Б:  натарыяльнае спраўджванне рукапісу твору з сапраўдным імём і псеўданімам пісмьенніка.


Варыянт В: міжнародная рэгістрацыя імён ISNI, у якой можна зарэгістраваць псеўданім і атрымаць пацвярджэнне, якой прызнаецца ў большасці краін свету. Сістэму апасрэдуюць агенцыі ў розных краінах. Для беларускіх пісмьеннікаў мажлівы варыянт такой рэгістрацыі праз пасярэднікаў - расейскае агенцтва (каштуе каля 60 руб.) ці праз Варшаўскую бібліятэку (цэннік можна атрымаць праз электронную пошту).


Варыянт Г: дзяржаўная замена імя ці прозвішча на псеўданім праз ворганы ЗАГС і суд.


Варыянт Д: праз Нацыянальны цэнтрыінтэлектуальнай уласнасці ў якасці таварнага знаку.

У адпаведнасці з Палажэннем аб Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 траўня 2004 г. № 641, НЦІУ праводзіць экспертызу і рэгістрацыю аб’ектаў прамысловай уласнасці і ажыццяўляе вядзенне адпаведных дзяржаўных рэестраў. Творчы псеўданім аўтара літаратурнага твора або музычнага выканаўцы, у адпаведнасці з артыкулам 998 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь,не з’яўляецца самастойным аб’ектам прамысловай уласнасці. Заканадаўства не прадугледжвае асобнай працэдуры рэгістрацыі творчага псеўданіма.

Разам з тым у адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 05 снежня 1993 года № “Аб таварных знаках і знаках абслугоўвання” (далей па тэксце - Закон) у якасці таварных знакаў могуць быць зарэгістраваны славесныя знакі, уключна на ўласныя імёны, спалучэнні колераў, літарныя, лічбавыя, выяўленчыя, аб’ёмныя знакі, уключаюся форму тавара або яго упакоўку, а таксама камбінацыі такіх знакаў.

У алдпаведнасці з артыкулам 2 Закона прававая ахова таварнага знака ў Рэспубліке Беларусь ажыццяўляецца на падставе яго рэгістрацыі ў НЦІУ, у парадку, які вызначаны заканадаўствам аб таварных знаках, або ў сілу міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь.

Таварны знак можа быць зарэгістраваны на імя арганізацыі або фізічнай асобы. Рэгістрацыя таварнага знака дзейнічае на працягу 10 (дзесяці) гадоў з даты падачы заяўкі ў НЦІУ. Тэрмін дзеяння рэгістрацыі таварнага знака можа быць працягнуты па заяве ўласніка таварнага знака кожны раз на 10 год. Заяву аб працягу тэрміна дзеяння таварнага знака неабходна падаць на працягу апошняга года тэрміна дзеяння.

У адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 6 Закона на кожны таварны знак або знак абслугоўвання павінна быць аформлена асобная заява на спецыяльным бланку. Заява павінна змяшчаць звесткі аб заяўніку. У заяўцы неабходна пералічыць тавары і паслугі,у дачыненні да якіх рэгіструецца таварны знак або знак паслугі. Пералік тавараў і паслуг павінен быць згрупаваны ў адпаведнасці з Міжнароднай класіфікацыяй тавараў і паслуг. Для заяўкі падаецца графічны відарыс таварнага знака і ягонае апісанне (пры неабходнасці), вызначаецца колер або спалучэнне колераў, у якім патарбуецца рэгістрацыя. Да заяўкі дадаецца дакумент аб выплаце патэнтнай пошліны вызначанай велічыні.

Падачы заяўка ў патэнтны орган, вядзенне справаў з патэнтным органам можа ажыццяўляцца заяўнікам самастойна або праз патэнтнага паверанага, які зарэгістраваны ў патэнтным органе (пункт 2 артыкула 6 Закона).

Уласнік таварнага знака мае выключнае права карыстацца таварным знакам і кіраваць ім, а таксама мае права абараняць выкарыстанне таварнага знака іншымі асобамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Падрабязную інфармацыю аб парадку рэгістрацыі таварных знакаў у НЦІУ, адпаведныя нарматыўныя прававыя акты, бланкі і рэквізіты для выплаты патэнтнай пошліны можна атрымаць на сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ў сетцы Інтэрнэт па адрасе: http://belgospatent.by/ у раздзеле “Прамысловая ўласнасць” (падраздзел “Таварныя знакі”, “Рэгістрацыя ў Рэспубліцы Беларусь”) або па тэлефоне: +37517 2904421.


Вольга Сямашка

Фота ад Pexels з крыніцы rawpixel.com

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------