Навіны
У серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны” (падсерыя “Спадчына: агледзіны”) выйшла новая кніга, прысвечаная гісторыі выдання знакамітай Купалавай “Спадчыны”. Пяцісотстаронкавы зборнік выбраных вершаў паэта выйшаў у 1955 годзе ў выдавецтве часопіса мюнхенскага беларускага асяродка “Бацькаўшчына” пад грыфам нью-ёркскага Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНіМ). Гэты амбітны выдавецкі праект стаў значнай з’явай у жыцці беларускай эміграцыі. Выданне было падрыхтаванае на вельмі высокім тэксталагічным узроўні і мела дыхтоўнае паліграфічнае выкананне. Біяграфічная прадмова на англійскай, нямецкай, французскай і іспанскай мовах спрыяла рэпрэзентацыі беларускай культуры на Захадзе, а наяўнасць у зборніку шэрагу забароненых у БССР тэкстаў скіроўвала тэндэнцыі афіцыйнага купалазнаўства да іх “рэабілітацыі”.
Праца над “Спадчынай” вялася тры гады. Гэта быў не самы просты перыяд для бальшыні беларускіх паваенных эмігрантаў. Большасць з іх яшчэ не замацаваліся стала на чужыне і не пачалі дастаткова зарабляць, каб ахвяраваць час і грошы на падобныя праекты. І як любая закрытая супольнасць, беларускі эмігранцкі асяродак меў унутраныя канфлікты і непаразуменні.
Ідэя данесці праўдзівыя, не скажоныя савецкай цэнзурай Купалавы словы да кожнага беларускага дому за мяжой належала заснавальніку БІНіМ Вітаўту Тумашу і найбуйнейшаму купалазнаўцу на эміграцыі, рэдактару “Бацькаўшчыны” Станіславу Станкевічу. І хаця адлегласць паміж кантынентамі таксама не спрыяла рэалізацыі задумы, дзьвюхтысячны наклад зборніка з каласамі і валошкамі на вокладцы ўсё ж убачыў свет.
У аснову 35-га выпуску “Бібліятэкі “Бацькаўшчыны” – “Як укладалі “Спадчыну” – легла перададзенае БІНіМам у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ліставанне паміж Вітаўтам Тумашам і Станіславам Станкевічам падчас працы па падрыхтоўцы кнігі. Яшчэ ў часе сваёй перапіскі ўкладальнікі кнігі казалі пра тое, што іх ліставанне па аб’ёме не саступае “Спадчыне” Купалы. Кніга “Як укладалі “Спадчыну” – доказ гэтаму, а яшчэ жывое і захапляльнае сведчанне беларускага інтэлектуальнага жыцця тагачаснай эміграцыі, якое ахоплівае вельмі шырокі спектр тэмаў: абмеркаванне культурнага жыцця на Радзіме, эмігранцкі штодзённы побыт, фінансавыя поспехі і цяжкасці, канкурэнцыю і супрацу паміж суполкамі...
Выданне традыцыйна ўтрымлівае падрабязныя падрадковыя каментары і іменны паказнік.
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
[TypeError] count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50 #0: include /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #3: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515 #5: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #6: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #7: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #8: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16 #9: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #12: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336 #14: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #15: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #16: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #17: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107 #18: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184 #19: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2 ----------