Навіны

Анатоль Сыс. Фота: Яўген Пясецкі
«У паэзіі ў кожнага свой слуп», – пісаў у адным са сваіх вершаў Анатоль Сыс. І сапраўды, у беларускай паэзіі сваё месца займаюць вершы беларускага таленавітага «паэта-хулігана» Анатоля Сыса. Яго творчасцю захапляюцца многія, але і многія ж не разумеюць ягоных паводзін. Сам жа Сыс даволі часта ганарліва называе сябе сынам Янкі Купалы і братам Максіма Багдановіча.

– Чым адрозніваецца Анатоль Сыс сярэдзіны васьмідзясятых – вядомы таленавіты малады паэт, і Анатоль Сыс сярэдзіны дзевяностых – вядомы сталы паэт-скандаліст?

– Анічым. Як кажуць, гарбатага магіла выправіць. Хіба што стаў менш рэзкім у жыцці і паэзіі?

– Патлумачыць можна?

– Можна. Менш рэзкім у жыцці – гэта значыць, стараюся не кранаць боскае стварэнне ні пальцам, ні словам. Баюся, а лепш сказаць, не магу ўдарыць чалавека. Лепш сам пад вока атрымаю. Ну, вядома, акрамя тых сітуацый, калі могуць сесці на галаву. А ў вершах усе больш і больш цягне на лірыку, на звычайны зямны роздум. Роўна дзесяць гадоў, як я не даваў нікому інтэрв'ю. А вось зараз падняў архівы, і ўсё, што я казаў і думаў раней, абсалютна кладзецца на сённяшні дзень. Хіба што шкадую пра адно. Вакол мяне было столькі прыгожых дзяўчат, мае ж сябры іх і разабралі. Чаму, дурань, не выбраў сябе? Так бы зараз каля мяне блытаўся маленькі Сысік – і ўсё шчасце. Па прыродзе я – бацька.

– Сапраўды. У цябе зараз даволі крытычны для паэта ўзрост – трыццаць сем гадоў. Ты гэта адчуваеш?

– Яшчэ як. Справа нават не ў гадах, а ў адзіноце ці, як сказаў бы мой старэйшы таварыш па няшчасці Алег Бембель (Зніч), цяжка быць паэтам у самоце. Ён, здаецца, знайшоў выхад, падаўся ў манахі ў Жыровіцкі манастыр. Але я чамусьці ўпэўнены, што ён яшчэ вернецца. Хаця, Бог яму суддзя. Вось збіраюся яго адведаць з бутэлечкай чырвонага віна, хто ведае, можа, і сам там застануся... жартую, канечне... Люблю пажаліцца, маўляў, заблудзіўся я трошачкі ў жыцці... ды ніколі і анідзе не заблудзіўся. Усё вельмі проста: была б маці жывая, быў бы кавалак хлеба, былі б каля мяне сябры і сяброўкі – тады і вершы будуць. А! Забыўся, яшчэ каб вайны не было...


Анатоль Сыс зачытвае імёны рэпрэсаваных на Дзядах, 1 лістапада 1987 года. Фота: Алесь Суша


– Дарэчы, калі ты ўжо сам перакінуўся на палітыку, дык успомнім непрыгожы эпізод з азаронкаўскай «агіткі» «Ненависть. Дети лжи», дзе цябе паказалі ў вясёлым стане. Табе не крыўдна, што з-за цябе быў кінуты цень на БНФ?

– Вядома, крыўдна. Адкуль я ведаў, што «Віцязь» у шакалавай скуры, ды яшчэ з-за вугла здымае мяне, ды ня толькі мяне?! А потым так гэта зманціруе... Наслухаўся я папрокаў і ад сяброў, і ад аднавяскоўцаў, і ад зусім незнаёмых мне людзей, хаця гэтае кіно і блізка не цягне на мастацтва, ёсць забароненыя прыёмы. Азаронак жа «по велению душы» і па загадзе сваіх трэнераў толькі тым і займаўся, што біў «детям лжи» выключна ніжэй пояса – рэжысёр аднаго прыёму. Вядома, крыўдна, што з-за мяне быў кінуты цень на БНФ. Хаця я ніколі не ўваходзіў ні ў якую партыю, у тым ліку і ў БНФ. Разумею, што па маіх выхадках часта мяркуюць пра беларуса-адраджэнца, свядомага беларуса. Але ж трэба ўлічваць натуру паэтычную, а значыць, непрадказальную. І наагул, паэту няма чаго лезці ў вялікую палітыку. Так, спачуваць можна, на мітынгу патрыятычным вершыкам рысануцца, з людзьмі «Чарнобыльскім шляхам» прайсціся...

Ня верыце, дык спытайце ў Анатоля Вярцінскага, колькі кніжак у яго адабрала ягонае дэпутацтва. А ў выніку – ні вершаў Вярцінскага, ні людскага парламенту. Ня ведаю, можа, Яндарбіеў, які разам з Лявонам Галубовічам вучыўся ў Маскве ў Літінстытуце, перакладаў Лявона на чачэнскую мову, і змог сумясціць вайну і паэзію. Аднак што тут раўняць вайну і палітычную валтузню. Памятаеце, з нашай Айчыннай выйшлі якія паэты! Твароўскі, Дудзін, Гудзенка, Сурначоў, Панчанка. Гэта табе, Славік Адамовіч, не рот зашываць прадэзінфікаванай іголкай на мітынгу. Часовая папулярнасць можа зʼявіцца, а ці таленту прыбудзе? Сумняюся. Ва ўсякім разе, для мяне – гэта пройдзены этап.

– А як жа разумець твой верш «Дзікі мёд»: «Адкапаю пайду кулямёт, каб хадзіць смела ў бацькавай пушчы».

– Я ведаю, на нашай зямлі болей ніколі ня будзе вайны. А трэба будзе, пайду і адкапаю, калі хто палезе. Тым больш што ў нашых лясах зброі на цэлую армію хопіць. Ты лепш запытайся, адкуль у мяне свядомасць.

– Адкуль?

– Нарадзіўся я і вырас у вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна. Мая хата стаіць на гарадзішчы Зарубянецкай і Мілаградскай культур. Гэта III-IV стагоддзі да нашай эры Яшчэ мая маці і бацька ў 50-ых гадах удзельнічалі ў раскопках пад кіраўніцтвам прафесара Мальнікоўскай. Бацька на самазвале адвозіў скрыні са знаходкамі ў Рэчыцу на цягнік, а адтуль іх адпраўлялі ў Маскву, Ленінград. Гэта мае аднагодкі хадзілі па лясах, снарады капалі, а я з дзяцінства саматугам капаў чарапкі, маністы, крамянёвыя наканечнікі стрэлаў ды насіў у мясцовы краязнаўчы музей. Я, дарэчы, часта жартую, што сталіца Беларусі – Гарошкаў, бо першага глінянага каня знайшлі на маім гародзе, як бульбу капалі. Ён зараз – ва ўсіх энцыклапедыях. Вось адкуль узялася Пагоня!

– Ты памятаеш свае першыя радкі, свой першы надрукаваны верш?

– Свой першы верш я напісаў на роднай мове ў дзевяць гадоў і гэтым ганаруся. Не хвалюся, але ўжо тады я быў упэўнены, што надыдзе час, і мяне будуць вывучаць у школе. Так і адбылося.

– А памятаеш свае апошнія радкі, апошні надрукаваны верш?

– Памятаю, што апошні надрукаваны верш называецца «Вечны жыд», здаецца, у адным з веснавых нумароў «Крыніцы». А вось напамяць свае вершы ніколі не памятаю. Апошнія ж радкі выбітыя на помніку майго сябра Цыбульскага Валодзі з маёй вёскі. Ён скончыў факультэт фізічнага выхавання Магілёўскага педінстытута і памёр. Свядомы быў чалавек. Гэта. Мабыць, адзіна эпітафія на беларускай мове ў Гомельскай вобласці.

Я чуў з неба сум ваш на зямлі,
вы не судзіце свайго сына строга,
мяне анёлы за руку ўзялі
і, як дзіця, вядуць да Пана Бога.
Таму па мне не плачце, мама, многа,
бо да Хрыста, нібы дамоў, дарога...

– На твой погляд, бываюць таленавітыя паэты абсалютнымі цвярознікамі, ціхонямі, нейкімі бязгрэшнымі, ідэальнымі бесцялеснымі фігурамі?

– Ганна, на мой капыл, не бываюць. Прынамсі, я такіх не сустракаў і ня ведаю ў літаратуры. Хтосьці скажа: а Багдановіч? О, гэта яшчэ тая «мятущаяся душа»! А ў прынцыпе, бедны памёр, так і не паспеўшы зграшыць. Мабыць, зараз дзесьці ў раі.

– Ты быў адным са стваральнікаў літаратурнага абʼяднання «Тутэйшыя». Раскажы, калі ласка, падрабязней аб гэтым перыядзе.

– Ну добра, расказаў жа табе, адкуль узялася «Пагоня», тады раскажу, адкуль узяўся Беларусі народны фронт. БНФ, па вялікім рахунку, узяўся з «Талакі» і «Тутэйшых». Але гэтая размова не на адно інтэрвʼю. Я, дарэчы, знайшоў добрага журналіста, які быў і ў «Талацэ», і ў «Тутэйшых». Гэта ж такая гісторыя, цэлы раман. З працягам.


«Тутэйшыя»: Анатоль Сыс, Алесь Бадак, Славамір Адамовіч (профіль), Міхась Скобла (сядзіць), Адам Глобус (павярнуўся спіной). Фота: vytoki.net


​– Аб чым марыць сёння Анатоль Сыс?

– Знаецца, пра ўсе свае мары я ўжо сказаў. Паўтаруся: каб не было вайны, каб мы адзін аднаго не баяліся, паважалі, каб міліцыя ў мяне не вырывала бел-чырвона-белы значок з грудзей. Няхай яны носяць свой чырвона-зялёны. Я ж ім не забараняю. Ведаю, што кожны, хто нарадзіўся на гэтай зямлі, любіць яе па-свойму, але любіць шчыра, і нічога паганага ёй і яе людзям не жадае. Іншая справа – «час такі і век такі». Усё вернецца на «кругі свая».

​– Калі чытачы змогуць пазнаёміцца з тваймі новым вершамі?

– Калі прыйдзе непагадзь. Абяцаю, як пойдуць восеньскія дажджы – пачну пісаць. Чаго і вам жадаю. Да сустрэчы!

Радыё Свабода
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------