Яраславу Іванюку — 50!

Яраслаў Іванюк, фота racyja.com
Сёння святкуе дзень народзінаў стваральнік Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі "Kamunikat" Яраслаў Іванюк. 

Яраслаў Іванюк нарадзіўся 6 жніўня 1969 ў Бельску-Падляшскім. Закончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта.  — беларускі дзеяч у Польшчы, журналіст. Працаваў праграмным дырэктарам Радыё Рацыя, на Радыё Палонія і Радыё Беласток. Стваральнік і адміністратар Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org, фонду "Kamunikat.org". 

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць спадара Яраслава з днём народзінаў і зычаць моцнага здароўя, добрага настрою і імпэту на новыя творчыя здзяйсненні!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"