Навіны
Вуліца Сонечная, дом 1 - найлепшае месца ў цэлым свеце, гэта зразумела ўжо па самой назве. Там жыве дзяўчынка Ёрдзіс, разам са сваёй сястрой, бацькамі, катамі Мікам і Прыкам і, час ад часу, з бабуляй.
Кніга "Ёрдзіс" складаецца з 12 частак, і ў кожнай частцы распавядаецца пра сяброўства, прыгоды, гульні, розныя здарэнні - усё, чым поўніцца штодзённае жыццё дзяцей.
Вось што кажа Юя Вісландэр пра гэтую кнігу:
- Ёрдзіс - маё сапраўднае імя, але колькі я сябе памятаю, мяне называлі Юя.
Я не любіла імя Ёрдзіс. Мне здаецца, у дзяцей звычайна вельмі адмысловыя адносіны да свайго імя, і я крыху расхвалявалася, калі пабачыла "Ёрдзіс" на вокладцы. Настолькі, што мне нават стала крыху сорамна. Дзіўна, праўда?
У кніжцы шмат фантастычных дэталяў, якія апісваюць жывы свет дзяўчынкі Ёрдзіс - сакрэтная скрыня з жудаснымі паперкамі, бабуліны прынцэсачныя валасы, старая аўчына, якую Ёрдзіс называе Козачка і шмат чаго іншага. Што з гэтага было насамрэч, ці кніжка пабудаваная на фактах з жыцця пісьменніцы?
- Я спрабавала пісаць, узгадваючы сваё ўласнае дзяцінства. Але пісьменнік мусіць ажыўляць свой расповед. Што адбывалася насамрэч? Ці гэта цікава? Але тое, што ў маёй бабулі былі доўгія прыгожыя валасы і што ў мяне была старая аўчына ў ложку, якую я называла Козачка - гэта чыстая праўда.
У мяне засталіся вельмі яскравыя ўспаміны пра дом, двор, сяброў і сябровак, маміну вопратку, але ўспаміны гэта гук, смак, пах - усё, што я адчувала ў дзяцінстве. Так што калі я ў сваёй працы дайшла да дыялогаў і моцных перажыванняў, я апынулася нібыта ў нямым кіно. Што мы насамрэч КАЗАЛІ? Як мы размаўлялі? І пачуцці - я была вельмі здзіўленая тым, як шмат пачуццяў вярнулася да мяне падчас працы. Калі я пісала раздзел, дзе Ёрдзіс губляе свайго коціка, у мяне з’явілася гусіная скура на руках, пацяклі слёзы, я аблілася халодным потам.
У першай кнізе пра Ёрдзіс усё дзеянне разгортваецца на заднім двары дома. Гэта была мая дзіцячая пляцоўка. Калі я туды вярнулася ў дарослым узросце і пабачыла маленькі заасфальтаваны лапік зямлі, заціснуты між мураванымі дамамі, узгадала адсутнасць гарачай вады ў нас дома, то маім дарослым позіркам я пабачыла беднату. Але мае дзіцячыя ўспаміны пераконваюць мяне, што гэта было цудоўнае месца для дзяцей. Куча дзяцей, якія былі нібыта адным цэлым. Мы былі свабодныя і абароненыя, двор быў нашай прасторай, а Гара побач - вялікай цёплай спінай, па якой мы караскаліся. Мы самі прыдумлялі сабе гульні. Мы гуляліся і гуляліся, і гуляліся, і гуляліся. Мы жылі ў цясноце, і бацькоўскае выхаванне было вельмі простым: "На двор гуляць! Дадому есці!"
У асноўным я пішу для маленькіх дзяцей, але найважнейшае для мяне - гульня. Я заўважыла, што я магу шмат што ўзяць са свайго дзяцінства, і мне падалося, што было б класна паспрабаваць гэта апісаць. Паглядзім, ці сённяшнія дзеці палічаць гэта цікавым. Паміж цяперашнім часам і пачаткам 50-х вялікая розніца. А можа і не, калі вядзецца пра дзяцей і іх гульні?
Кнігу можна набыць у менскіх кнігарнях.
Таксама ў выдавецтве выходзілі кнігі Юі Вісландэр “Мама Му паранілася" і кніжка-кардонка для зусім маленькіх “Крумкач кажа нельга!”.
[TypeError] count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50 #0: include /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #3: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515 #5: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #6: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #7: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #8: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16 #9: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #12: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336 #14: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #15: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #16: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #17: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107 #18: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184 #19: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2 ----------