Навіны
Дата публікацыі: 03.01.2019
7783
Жыхар Ільі, сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў, педагог і краязнаўца Уладзімір Кажамяка нарадзіўся 3 студзеня 1939 года. Пісьменнік актыўна друкуецца ў “Рэгіянальнай газеце” і іншых выданнях, удзельнічае ў культурным жыцці раёна. А яшчэ мае тры кнігі прозы. Першыя дзве – “Ходзіць вёскамі сіняе лета” і “Не пакідаюць нас белыя лебедзі” – зборнікі грунтоўных краязнаўчых артыкулаў пра Ільяншчыну і яе жыхароў. Трэцяя – кніга “Цяпер і мне ўспомніць можна”.
Мікалай Аляксандраў (нарадзіўся 4 студзеня 1954 г.) - вядомы на Беларусі і за яе межамі журналіст, у 1990 годзе заснаваў незалежную газету “Брестский курьер”, якая неаднойчы станавілася лаўрэатам прэстыжных прэмій, карыстаецца павагай у прыхільнікаў вольнага і аб’ектыўнага слова. Мікалай Аляксеевіч - паэт, аўтар зборнікаў “Кварта” (2002) і “Долгий путь в Китеж” (2009). Кіцеж, як вядома з фальклору, - гэта легендарны горад, што апусціўся на дно возера, каб схавацца ад ворагаў-чужынцаў. Родная вёска М.Аляксандрава - Мегра Валагодскай вобласці - таксама апынулася пад вадою, хоць і не па ўласнай волі: затапленне гэтых мясцін адбылося ў час будаўніцтва Волга-Балтыйскай воднай сістэмы. Жыхароў прымусова высялялі з родных мясцін. У 1968 годзе разам з сям’ёю 14-гадовы юнак апынуўся на Далёкім Усходзе, у Хабараўску. Праз некалькі гадоў паступіў на факультэт журналістыкі Уладзівастоцкага ўніверсітэта, але не скончыў яго, бо вырашыў працягнуць вучобу ў знакамітым на той час маскоўскім Літаратурным інстытуце. Пасля заканчэння і да прызыву ў войска працаваў нейкі час ў часопісе “Наш современник”. З 1980 года - у Брэсце, амаль дзесяць год аддаўшы газеце “Заря”, а потым заснаваўшы ужо згаданы “Брестский курьер”.
Барысенка Уладзімір Уладзіміравіч - журналіст, празаік, паэт. Нарадзіўся 5 студзеня 1949 года ў Фабрычным пасёлку (вёска Якаўлевічы) Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1966 годзе скончыў Якаўлевіцкую СШ, працаваў электраманцёрам на Аршанскім ільнокамбінаце. З 1966 па 1970 служыў у Прыбалтыцы і Беларусі. З 1970 па 1975 -- журфак БДУ імя Леніна. У 1973 годзе быў дэлегатам 10 Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Берліне. З верасня 1975 па 8 лютага 1998 г. працаваў спачатку карэспандэнтам, пазней адказным сакратаром "Сельской газеты". Рэдагаваў газеты "Пажар", "Охрана", "Ветеран Чернобыля". З 1 красавіка 2003 па 5 траўня 2009 -- на розных пасадах у газеце МУС "На страже". Узнагароджаны шэрагам граматаў, медалёў. Выдатнік друку (2001), заслужаны журналіст (2008).
Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуе юбіляраў і зычыць моцнага здароўя, творчага настрою, натхнення на новыя кнігі!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50 #0: include /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #3: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515 #5: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #6: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #7: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #8: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16 #9: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #12: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336 #14: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #15: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #16: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #17: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107 #18: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184 #19: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2 ----------