Юбілеі Тамары Барадзёнак і Яўгеніі Казловай

Днямі адзначылі дні народзінаў сябры нашай арганізацыі літаратаркі Тамара Барадзёнак і Яўгенія Казлова. Шчыра віншуем!

Тамара Дзмітрыеўна Барадзёнак нарадзілася 4 мая 1959 г. у вёсцы Матырына Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, Беларусь. У 1978 годзе скончыла фельчарскае аддзяленне Полацкага медыцынскага вучылішча. Працуе старэйшай медыцынскай сястрой у дзіцячым садку-яслях №1 г. п. Ушачы. Тамара Барадзёнак выдала больш за 13 паэтычных зборнікаў. У 2005 годзе была прынята ў Саюз пісьменнікаў.

Яўгенія Яўгенаўна Казлова нарадзілася 6 мая 1949 года ў Вільні. Жыве ў Оршы. Скончыла Віцебскае медвучылішча, працавала ў Аршанскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі на пасадзе памэпідэміёлага. З вершамі ў друку ўпершыню выступіла ў 1999 годзе ў “Аршанскай газеце”. Аўтар дзвюх кніг паэзіі — “Спеў флейты” (2004) і “Мора любові” (2007).

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" накіроўваюць спадарыням Тамары і Яўгеніі шчырыя віншаванні з прамінулымі днямі нараджэння, зычаць творчага настрою, моцнага здароў'я, натхнення на новыя кнігі!




Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"