Юбілеі Віктара Бяляцкага і Алеся Наркевіча

Днямі адзначылі свае юбілеі пісьменнікі Алесь Наркевіч і Віктар Бяляцкі. Шчыра віншуем!

Аляксандр Іванавіч Наркевіч нарадзіўся 23.04.1969 г. у Вілейцы. Скончыў тэхнічную вучэльню, у 2006 г. прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва. У 2004 г. атрымаў галоўны прыз на фэсце бардаўскай песні “Аршанская бітва”. Аўтар зборніка вершаў “Аднойчы перажыць жыццё”. Вершы друкаваліся ў перыёдыцы, зборніку “Вершы на Свабоду” (2002), кнізе В. Якавенкі “Нячывелле” (2008), зборніках “Вілейскі звон” (2009), “Любы край, дарагі…” (2009).

Віктар Іванавіч Бяляцкі нарадзіўся 25 красавіка 1954 года ў в. Філітава Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. Скончыў Філатаўскую васьмігодку, пасля Жыліцкі саўгастэхнікум і Магілёўскае культпрасветвучылішча, скончыў Магілёўскі педінстытут імя Куляшова і Беларускі інстытут культуры. Вершаскладаннем пачаў цікавіцца яшчэ ў школе. Творы з’яўляліся ў газеце “Магілёўская праўда”, часопісах “Маладосць”, “Беларусь” і “ЛіМ”, а таксама ў калектыўных зборніках “Друцкія зарніцы” (1996) і “Гімн жыццю” (2003). У 2013 годзе выйшаў зборнік “Маладзік”.

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць юбіляраў з днём народзінаў, зычаць моцнага здароўя, добрага настрою, натхнення на новыя кнігі!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"