Юбілейная "Кніганоша" — 50 выпускаў разам! (+ПДФ)

Госця пяцідзясятага выпуску "Кніганошы" -- польска-беларуская пісьменніца Ганна Кандрацюк-Свярубска, якая нядаўна наведвала Беларусь з прэзентацыяй сваёй кнігі "Па Прыпяці па Нобель".

На старонках выдання -- рэпартаж пра тое, як прайшла найважнейшая грамадска-культурніцкая падзея пачатку лета -- Еўрапейская Пісьменніцкая Рада ў Мінску.

Традыцыйна ў "Кніганошы" можна прачытаць кароткі агляд кніжных навінак беларускай літаратуры.     


Спампаваць ТУТ


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"