Юры Несцярэнка і мелодыя блюза: новы выпуск праграмы "Кантэкст"



ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" вас чакаюць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.

У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту" Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з празаікам, перакладчыкам, музыкам Юры Несцярэнкам.

Несцярэнка Юры Яўгенавіч - літаратар, музыкант, аўтар і выканаўца, стваральнік гуртоў “White Night Blues” і “Nestary Band”.

Нарадзіўся 26 чэрвеня 1965 года ў в. Прыбар Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў Мінскі інстытут культуры. Піша прозу, публіцыстыку, перакладае з англійскай, польскай, украінскай, рускай моў.

Творы друкаваліся ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Бярозка», «Верасень», «Тэрмапілы», газетах «Літаратурная Беларусь», «Літаратура і мастацтва», «Краязнаўчай газеце» ды многіх іншых.

Аўтар кнігі прозы «Звычайны шоу-бізнес» (2015) і зборніка краязнаўчых нарысаў "Маё мястэчка ў часе і прасторы" (2015).

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2015 года.


Будзьце ў "Кантэксце" і не забывайце падпісвацца на наш канал y Youtube!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"