Юры Несьцярэнка прысьвяціў песьню Ціханоўскай і палітвязьням

Вядомы блюз-рок-музыка, аранжыроўшчык, краязнаўца, пісьменьнік Юры Несьцярэнка прысьвяціў песьню «Перамога» камандзе Сьвятланы Ціханоўскай і ўсім вязьням сёлетняй выбарнай кампаніі — піша Свабода.

Паводле выканаўцы, нядаўна да свайго 55-годзьдзя ён прэзэнтаваў альбом зь нявыдадзеных раней песень. Называецца складанка «Вясёлка перадусім. Ч1». Там ёсьць і песьня «Спартовая фанацкая», іншая яе назва — «Перамога».

«Цяпер такі момант, што Сьвятлане Ціханоўскай і яе камандзе неабходная наша падтрымка, — кажа Юры Несьцярэнка Свабодзе. — І тым, хто за кратамі, таксама патрэбна падтрымка беларусаў. Няхай гэтая песьня прагучыць для іх як маральная дапамога, прыдасьць веры ў сябе».


Будзьма беларусамі!