Да 130-годдзя гарадзенскага паэта Лейба Найдуса

Фота: pokrovgrodno.org
13 мая 2021 года ў актавай зале Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора зладзілі прэзентацыю кнігі "Я сердцем солнца пью нектар", якая выйшла да 130-годдзя з дня нараджэння выдатнага гарадзенскага паэта Лейба Найдуса. 

У імпрэзе прынялі удзел: 

  • Марына Шэпелевіч – аўтар-складальнік кнігі, супрацоўніца Музея гісторыі габрэяў  Гродна, рэдактар выдавецтва “ЮрСаПрынт”;
  • Анатоль Брусевіч – паэт, перакладчык, літаратуразнаўца;
  • Павел Салаўёў – паэт, перакладчык, музыкант;
  • Таццяна Салаўёва – спявачка, кампазітар, лаўрэат і прызёр беларускіх і замежных фестываляў аўтарскай песні.

Даведка: Лейб Найдус (1890-1918) – знакаміты габрэйскі паэт, які жыў у горадзе Гродна, але сёння, на жаль, амаль невядомы на сваёй радзіме. Яго вершы адзначаны навізной і арыгінальнасцю стылю, яго паэтычны светапогляд фармаваўся ў спляценні культур і моў народаў, што спрадвеку засялялі Прынёманскі край. Аднак асноўная мова, на якой пісаў паэт, – ідыш. Яго творы – бібліяграфічная рэдкасць. На сённяшні дзень чытачам яны даступныя пераважна ў перакладах. Некаторыя змешчаны ў кнізе, якая і была прадстаўлена на прэзентацыі.

Ранняя смерць перапыніла творчасць Найдуса, многія планы засталіся нерэалізаванымі. Пра некаторыя з іх таксама можна даведацца з кнігі, аснову якой склалі ўспаміны пляменніцы паэта, Алены Найдус. Яна шчыра распавядае пра свайго дзядзьку, а таксама пра сціплае жыццё таго маляўнічага куточка зямлі, дзе нарадзіўся і вырас вялікі творца.


 Мікалай БАЙДА



Гродзенская епархія - Беларуская Праваслаўная Царква