З верай у Беларусь. У "Кантэксце" — Міхась Скобла



ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" вас чакаюць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.

У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту"  Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з  паэтам, публіцыстам, перакладчыкам Міхасём Уладзіміравічам Скоблам.

Міхась Скобла нарадзіўся ў 1966 г. у в. Паляжын на Зэльвеншчыне. Закончыў Дзярэчынскую СШ (1984) і беларуска-рускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1991). У канцы 1980-х з'яўляўся удзельнікам таварыства «Талака», якое займалася адраджэннем беларускай культуры.

Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Роднае слова» і выдавецтва «Беларускі кнігазбор», у Міністэрстве культуры і друку, вёў аўтарскую праграму «Вольная студыя» на Радыё Свабода (1998—2017). З 2017 г. — аглядальнік газеты «Народная Воля». Укладальнік многіх тамоў беларускай літаратурнай спадчыны, твораў Уладзіміра Жылкі, Ларысы Геніюш, Зоські Верас, анталогій паэзіі "Краса і сіла" і перакладаў "Галасы з-за небакраю".

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1991), з’яўляўся намеснікам старшыні СБП (2002—2010).

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2000 г.).

Будзьце ў "Кантэксце" і не забывайце падпісвацца на наш канал y Youtube!



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"