«Залатыя праменні 25 сакавіка»: новая «Літаратурная Беларусь» ужо на сайце (+PDF)

Стаў даступны электронны варыянт новага выпуску "Літаратурнай Беларусі", нашага штомесячнага дадатку да газеты "Новы Час". З мінулага месяца "Літаратурку" ужо немагчыма купіць у шапіках "Белсаюздруку", бо сетка разарвала дамову з газетай "Новы Час". Выпісвайце тыднёвік, пакуль ёсць такая мажлівасць!

У нумары:

ДЗЕНЬ ВОЛІ: успаміны Кастуся ЕЗАВІТАВА пра ўтварэнне і абвяшчэнне незалежнасці БНР

ТЭКСТЫ «Устаўных грамат» першай беларускай рэспублікі

ГРАМАДА: нізка вершаў сучаснага супраціву «Галасы Беларусі»

ЗГАДКІ: зацемкі Альжбеты КЕДА да 90-годдзя Аляксея ПЯТКЕВІЧА

ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Васіля ЗУЁНКА «Адольваць шлях»

ЧЫТАЛЬНЯ: запісы Алеся САЧАНКІ «З тугой пра час»

ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Андрэя ХАДАНОВІЧА «На беразе волі» 

ПРОЗА: аповеды Сяргея ЦЕЛЕША

ПРОЗА: эцюды Яўгена БЯЛАСІНА

ФОРУМ: Віктар МАРЦІНОВІЧ – «Што такое свабода?»; Ціхан ЧАРНЯКЕВІЧ – «За што?..»; Зміцер КУЗМЕНКА – «У нас будзе шанец…»

ГУТАРКА: Наста КУДАСАВА – «Паэзія – гэта спосаб існавання» .....с. 12


Спампаваць нумар (1,95 Мб)




Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"