Зараслава Камінская прэзентавала сваю кнігу ў Полацку
Дата публікацыі: 06.11.2018
10058

Сустрэча адбылася на яе радзіме ў Полацку ў межах курсаў «Жывая мова».

– Умовай паступлення на другі год было прыйсці з ідэяй кнігі. І я прыйшла насамрэч з дзвюма ідэямі пра Алену Кіш. І я напісала, здаецца, 10 першых старонак, бо трэба было падаваць ідэю і напрацоўкі. І з другой кнігай – гэта была кніга апавяданняў. Мяне запрасілі і сказалі выбіраць, што я напішу. Мне было цікава папрацаваць з вялікай формай.
За кнігу «Русалкі клічуць» Зараслава Камінская атрымала літаратурную прэмію «Дэбют» у намінацыі "Проза".
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя