Затрыманы паэт Дзмітрый Строцаў. Прысуд — 13 сутак

Зьявілася інфармацыя, што імя зьніклага напярэдадні паэта Дзьмітрыя Строцава знайшлося ў сьпісах затрыманых Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна. Пра гэта напісала ў фэйсбуку яго дачка Аляксандра Строцава.

Дзьмітры Строцаў зьнік раніцай 21 кастрычніка. Сваякі не маглі выйсьці зь ім на сувязь.

«Мы зь Дзімкам рассталіся недалёка ад дому прыкладна аб 11-й. Пасьля гэтага зь ім нікому не ўдалося зьвязацца. Для працы ні з кім сёньня на сувязь ня выйшаў. Усе тэлефоны маўчаць, у сетцы няма», — напісала жонка Ганна Строцава.

Дзьмітры Строцаў удзельнічаў у акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і адкрыта пісаў пра гэта. Пра сытуацыю ў краіне ён казаў і ў сваёй творчасьці. Некаторыя ягоныя вершы пераклалі на іншыя мовы.


Абноўлена. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбыўся працэс па справе Дзмітрыя Строцава. Прысуд — 13 сутак адміністратыўнага арышту па артыкуле 23.34 КоАП за ўдзел у несакнцыянаваным масавым мерапрыемстве.





Радыё Свабода