Затрыманы пісьменнік Міхась Зізюк

UPD. 4 сакавіка Наваградскі раённы суд аштрафаваў Міхася Зізюка на 30 базавых велічынь. Суд прызнаў яго вінаватым у распаўсюдзе незарэгістраваных улётак.

3 сакавіка ў Наваградку затрымалі пісьменьніка Міхася Зізюка. Яго пакінулі ў ізалятары да суду. Прычыны затрыманьня пакуль невядомыя.

Міхась Зізюк нарадзіўся ў Лельчыцкім раёне на Гомельшчыне, скончыў Новасібірскае вышэйшае вайскова-палітычнае вучылішча, у часы СССР служыў на Далёкім Усходзе. У 1993 годзе вярнуўся ў Беларусь. Працаваў у раённым аддзеле ўнутраных спраў, скончыў Акадэмію МУС Беларусі і атрымаў кваліфікацыю юрыста. Апошнім часам быў індывідуальным прадпрымальнікам.

Пісаць Міхась Зізюк пачаў у сярэдзіне 2000-ых гадоў. Піша на беларускай і рускай мовах.





Радыё Свабода