Затрыманы пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік. Прысуд - штраф 30 базавых

«Затрыманы знакаміты дзіцячы пісменнік Уладзімір Ягоўдзік. Учора, 27 снежня, недзе паміж 16.15 і 17.15 у раёне вул. Лесі Украінкі (Вяснянка) — Пераможцаў — набярэжная Свіслачы ў тым раёне парка. Ён пайшоў з хаты з батонам падпахаю, па сваёй звычцы карміць качак на рэчку. Можа, хто быў сведкам. Гэтую ноч Уладзімір Іванавіч быў у Цэнтральным РУУСе, сёння нібы прызначаны суд па скайпе. Артыкул абвінавачвання і абставіны невядомыя», — напісаў Павел Татарнікаў.

Абноўлена. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска, суддзя Карсюк Д.С. а 15.50 пачаў разглядаць справу Уладзіміра Ягоўдзіка. Пісьменнік абвінавачваецца не толькі па сумнавядомым артыкуле 23.4 КоАП ("Непадпарадкаванне службовай асобе"), але і па арт. 17.1. "Дробнае хуліганства".

Абноўлена. Стала вядома, што пісьменнік быў пакараны штрафам у 810 рублёў і выпушчаны на свабоду.


Паводле газеты "Новы Час"