Завершаны прыём прац на конкурс "Экслібрыс" да 100-годдзя БНР
Дата публікацыі: 03.10.2018
7948

1 кастрычніка завершаны прыём прац на конкурс, прысвечаны гістарычнай тэматыцы. Дзякуем усім удзельнікам!
У журы штогадовага літаратурнага конкурсу “Экслібрыс”, які ладзіцца ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", сёлета ўвайшлі Уладзімір Арлоў, Ірына Багдановіч, Валерый Герасімаў, Вольга Іпатава і Анатоль Сідарэвіч.
Удзел у конкурсе прынялі аўтары ва ўзросце да 35 гадоў, якія пішуць творы на гістарычную тэматыку ў паэзіі, прозе, эсэістыцы, драматургіі.
Па выніках конкурсу мяркуюцца публікацыі ў часопісе “Дзеяслоў”, дадатку “Літаратурная Беларусь” пры газеце “Новы Час”.
Абвяшчэнне імёнаў і ўганараванне пераможцаў адбудзецца на святочнай вечарыне ў лістападзе.
За ходам падзей сачыце на сайце http://lit-bel.org/.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"