Завершаны прыём прац на конкурс "Экслібрыс" да 100-годдзя БНР

1 кастрычніка завершаны прыём прац на конкурс, прысвечаны гістарычнай тэматыцы. Дзякуем усім удзельнікам! 

У журы штогадовага літаратурнага конкурсу “Экслібрыс”, які ладзіцца ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", сёлета ўвайшлі Уладзімір Арлоў, Ірына Багдановіч, Валерый Герасімаў, Вольга Іпатава і Анатоль Сідарэвіч.

Удзел у конкурсе прынялі аўтары ва ўзросце да 35 гадоў, якія пішуць творы на гістарычную тэматыку ў паэзіі, прозе, эсэістыцы, драматургіі.

Па выніках конкурсу мяркуюцца публікацыі ў часопісе “Дзеяслоў”, дадатку “Літаратурная Беларусь” пры газеце “Новы Час”.

Абвяшчэнне імёнаў і ўганараванне пераможцаў адбудзецца на святочнай вечарыне ў лістападзе.

За ходам падзей сачыце на сайце http://lit-bel.org/.


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"