Навіны

6 чэрвеня, фактычна ў трыццатую гадавіну першай публікацыі праўды пра Курапацкую трагедыю ў пісьменніцкім тыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, непасрэдна каля месца ўшанавання і грамадскага мемарыялу па ахвярах сталінскіх забойстваў, насуперак негатыўнаму стаўленню грамадскасці, быў адчынены забаўляльны комплекс-рэстаран “Поедем, поедим”. Цягам некалькіх гадоў дэмакратычная супольнасць праводзіла маніторынг дзейнасці ўласнікаў рэстарана і рэагавала на ўсе спробы яго адкрыцця, а пасля таго як гэта ўсё-такі здарылася, распачала бестэрміновую акцыю негвалтоўнага супраціву.

Рада грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, разам з усёй неабыякавай грамадскасцю, выказвае рашучы пратэст з нагоды ганебнай падзеі – адкрыцця рэстарана “Поедем, поедим”, наведнікі якога будуць харчавацца і танчыць побач з лесам памятных крыжоў курапацкага мемарыялу. Такой ганьбы не зведвала ніводнае месца памяці ахвяр, ніводзін мемарыял у свеце: забудова вакол іх заўсёды і неадменна плануецца з улікам меркаванняў супольнасці, у тым ліку меркаванняў маральна-этычных, якія, як мы вымушаны адзначыць, вельмі рэдка ўлічваюцца ў Беларусі ў дачыненні ахвяр сталінскіх рэпрэсій. З другога боку, ніводзін забаўляльны рэстаран не адкрыецца ў Хатыні, Трасцянцы, як не адкрыты ён у Асвенцыме ці Майданаку. Але ў Курапатах, дзе былі расстраляныя сотні беларускіх паэтаў, празаікаў, актораў і навукоўцаў, дзясяткі тысяч дагэтуль невядомых людзей, такая знявага па-ранейшаму магчымая.

Шануючы права прыватнай уласнасці, мы заклікаем уладальнікаў зямлі, на якой збудаваны комплекс, да шырокага грамадскага дыялогу, у выніку якога будуць выпрацаваны захады да дээскалацыі грамадскага канфлікту і ўлічаны ўсе інтарэсы.

Мы ўпэўненыя, што з усіх бакоў ёсць людзі, для якіх пашана да продкаў, а тым больш да бязвінных ахвяраў, – святое. Гэта ў спрадвечных традыцыях, у самім характары беларусаў, што і мусіць стаць вырашальным у канфлікце, які склаўся вакол нацыянальнага мемарыялу “Курапаты”. Памяць пра сотні тысяч загінулых, знішчаных сыноў і дачок Беларусі, проста патрабуе ад нас стварэння ў Курапатах Музея ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсій.

Аксак Валянціна
Алексіевіч Святлана
Аляхновіч Мікола
Арлоў Уладзімір
Багдановіч Ірына
Баравікова Раіса
Бароўскі Анатоль
Брава Алена
Васючэнка Пятро
Вярцінскі Анатоль
Голуб Юрка
Дайнека Леанід
Далідовіч Генрых
Дранько-Майсюк Леанід 
Дубатоўка Валянцін 
Дубянецкая Галіна
Жук Аляксандр 
Жуковіч Васіль 
Жыбуль Віктар
Законнікаў Сяргей
Зуёнак Васіль
Казько Віктар
Карамазаў Віктар
Каржанеўская Галіна
Клімковіч Максім
Лазебная Анастасія
Някляеў Уладзімір
Пашкевіч Алесь
Пятровіч (Сачанка) Барыс
Рагойша Вячаслаў
Сіўчыкаў Уладзімір
Скобла Міхась
Спрынчан Аксана
Сцебурака Усевалад
Федарэнка Андрэй
Хадановіч Андрэй
Хатэнка Антаніна
Цвірка Кастусь
Яцкоў Мікола
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------