Навіны

Заява Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-Цэнтра ў сувязі з новымі рэпрэсіямі супраць свабоды думкі і творчасці ў Беларусі

Кожны тыдзень да нас прыходзяць трывожныя звесткі пра затрыманні і арышты нашых сяброў-літаратараў, журналістаў і дзеячаў культуры. За кратамі застаюцца Павел Севярынец і Дзмітры Строцаў. Вольга Шпарага, якая 24 кастрычніка выйшла на волю пасля 15-суткавага арышту, была вымушаная выехаць за мяжу, калі атрымала паведамленне аб прысудзе да чарговага тэрміну адміністратыўнага арышту. 

 25 кастрычніка ў Мінску быў затрыманы Зміцер Дашкевіч – літаратар, былы палітвязень, адзін з арганізатараў "Ночы расстраляных паэтаў", лаўрэат літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча Беларускага ПЭН-Цэнтра. У гэты ж дзень у Горадні быў арыштаваны доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч – выбітны даследчык гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-Цэнтра і Беларускай службы Радыё Свабода.

Таксама 25 кастрычніка ў Мінску затрымалі дзеячаў культуры, якія актыўна супрацоўнічаюць з Беларускім ПЭН-Цэнтрам: музыку гурта "Люты сакавік" і аркестра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Эрыка Арлова-Шымкуса, аператарку і рэжысёрку Аляксандру Бабкову, якая была арыштаваная разам са сваёй маці, былой рэжысёркай беларускага тэлебачання Наталляй Бібікавай.

Падобныя дзеянні ўладных сілавых структураў маюць неабгрунтаваны рэпрэсіўны характар, накіраваны на задушэнне права грамадзянаў на свабоду выказванняў, свабоду слова, а таксама права на мірныя сходы і дэманстрацыі, гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Творчыя арганізацыі неаднаразова заклікалі спыніць гвалт, але рэпрэсіі супраць дзеячоў культуры працягваюцца і ўзмацняюцца. 

Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Рада РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр у чарговы раз настойліва патрабуюць:

– спыніць гвалт у дачыненні да мірных пратэстоўцаў;

– неадкладна вызваліць усіх затрыманых падчас выбарчай і паслявыбарчай кампаніі 2020 года;

– абраць новы склад Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь у сувязі з катэгарычным недаверам да цяперашняй ЦВК;

– правесці паўторныя празрыстыя дэмакратычныя выбары, забяспечыўшы фарміраванне выбарчых камісій з абавязковым удзелам прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, незалежных міжнародных і беларускіх назіральнікаў.

Жыве агульнанацыянальны страйк!

Жыве Беларусь!

26 кастрычніка 2020 года


Рада РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр”       Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”
Святлана Алексіевіч                                    Барыс Пятровіч
Таццяна Нядбай                                           Алесь Пашкевіч
Андрэй Хадановіч                                        Усевалад Сцебурака
Марыя Мартысевіч 
Уладзімір Арлоў
Сяргей Дубавец
Лявон Баршчэўскі

[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------