Збор сродкаў на помнік Леаніду Маракову

17 снежня 2016 года пайшоў з жыцця Леанід Маракоў -- нястомны даследчык сталінскіх рэпрэсій, які вярнуў з небыцця тысячы незаслужана забытых імёнаў і ўнёсак якога ў аднаўленне гістарычнай памяці беларусаў цяжка пераацаніць.

Леанід Уладзіміравіч пахаваны на Заходніх могілках у Мінску, і хаця прайшло ўжо амаль два гады, на магіле пісьменніка пакуль няма помніка.

У сувязі з гэтым заклікаем усіх неабыякавых людзей дапамагчы грашыма на стварэнне і ўсталёўку помніка. Выкананне працаў даручана вядомаму скульптару Ігару Засімовічу.

Сродкі можна перадаць, звязаўшыся з афіцыйнай прадстаўніцай сям'і Мараковых Наталляй Саматой па тэлефоне +375 25 787 55 35. Або нумар карткі для перавода: 5351 0410 8976 2734 МТБанк PAYOKAY, дзейнічае толькі да лютага 2019.


ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"