Жана Капуста — пераможца Конкурсу імя Аляксея Караля

Алесь Пашкевіч і Жана Капуста
Сёння на офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў адбылося чарговае ўганараванне пераможцаў Конкурсу маладых журналістаў імя Аляксея Караля, заснаванага газетай "Новы Час". 

Галоўная рэдактарка выдання Аксана Колб назвала пераможцаў у намінацыях за найлепшы грамадска-палітычны, сацыяльна-эканамічны і культурна гістарычны матэрыял. Таксама быў вызначаны найлепшы матэрыял па выніках чытацкага галасавання.

Летась сталы партнёр "Новага Часу" (дадаткам да якога выходзіць штомесячнік "Літаратурная Беларусь) ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" заснаваў уласную намінацыю "літаратурная крытыка". Першай лаўрэаткай у 2018 годзе стала Наста Грышчук.

Сёлета першы намеснік старшыні ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", каардынатар "Літаратурнай Беларусі" Алесь Пашкевіч абвясціў новую лаўрэатку. Найлепшай аўтаркай літаратурнай крытыкі ў газеце "Новы Час" журы прызнала Жану Капусту (Запартыку). Ад СБП пераможцы былі ўручаныя дыплом і каштоўныя прызы.



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"