Жнівеньская "Літаратурная Беларусь" — пампуй бясплатна! (+PDF)

Пабачыла свет жнівеньская "Літаратурная Беларусь", наш традыцыйны штомесячны выпуск-дадатак да газеты "Новы Час".

У нумары:

КНІГІ: развагі Алены БРАВА і Эдуарда ДУБЯНЕЦКАГА пра новыя выданні Таццяны ЗІНЕНКА і Усевалада ГАРАЧКІ

ФОРУМ: згадкі аб тым, як вядомыя пісьменнікі стваралі літаратурныя шэдэўры

ПАЭЗІЯ: вершы Таццяны НЯДБАЙ і Алеся ЗАМКОЎСКАГА

ШКАЛЯРЫЙ: новыя апавяданні з будучай кнігі Уладзіміра АРЛОВА і Паўла ТАТАРНІКАВА «Айчына: маляўнічая гісторыя»

ПАЭЗІЯ: вершы Ірыны ГРУМАНДЗЬ, Ганны КРОФТА, Святланы КУЛЬ, Іллі КУЛЬБІЦКАГА і Таццяны ЯЦУК

ПРОЗА: апавяданне Сяргея УКРАІНКІ «Яльцы»

СКАЗ: расповед Ірыны МАСЛЯНІЦЫНАЙ і Міколы БАГАДЗЯЖА пра шлях да подзвігу Сямёна Мсціслаўскага з роду Альгердавічаў

КРЫТЫКА: Яўген БЯЛАСІН пра кнігі Насты КУДАСАВАЙ і Ірыны ЛЯШКЕВІЧ

СВЕТ: навіны замежнага літаратурнага жыцця




Спампаваць нумар цалкам (4,02 Мb)


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"