Журы абвясціла кароткі спіс прэміі “Дэбют”

Журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча вызначыла кароткі спіс намінантаў. У дзвюх намінацыях (“Проза” і “Мастацкі пераклад”) было прынята рашэнне скараціць звыклую колькасць з трох пазіцый да дзвюх. Такім чынам, у шорт-ліст увайшлі:

Намінацыя “Паэзія”

Маргарыта Аляшкевіч, “Слоўныя ловы”. Мінск, “Галіяфы”, 2019
Крысціна Бандурына, “Homo”. Мінск, “Галіяфы”, 2019
Артур Камароўскі, “Вада пачынае жыць”. Мінск, “Галіяфы”, 2020

Намінацыя “Проза”

Давід-Алег Лісоўскі, “Кніга”. Гомель, “Барк”, 2019
Васіль Тамарыч, “Вольны Горад”. Мінск, “Медысонт”, 2020

Намінацыя “Мастацкі пераклад”

Таццяна Анікеенка, пераклад з балгарскай – Міхаіл Вешым “Англійскі сусед”. Вільня,  “Логвінаў”, 2019
Сяргей Матырка, пераклад з нямецкай – Эрвін Мозэр “Неверагодныя гісторыі на дабранач”. Мінск, “Янушкевіч”, 2019

Сёлета ў журы прэміі працуюць: Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк, Таццяна Светашова, Дзмітрый Строцаў, Усевалад Сцебурака, Уладзімір Сцяпан і ганаровы сябра журы Павел Бераговіч.


Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць галоўныя прызы ад Фонду “Вяртанне”. Наяўнасць і колькасць галоўных і заахвочвальных узнагарод будзе дадаткова вызначана журы.

Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ўручаецца з 2011 года. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Галіна Сіўчанка, Віталь Рыжкоў, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Дар’я Трайдэн, Паўліна Вітушчанка, Ганна Янкута, Дзмітры Дзмітрыеў, Кацярына Маціеўская, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач, Андрусь Горват, Зараслава Камінская, Ганна Комар, Юля Цімафеева і інш.


Паводле прэс-рэлізу