Журы назвала фіналістаў Прэміі імя Ежы Гедройца + новы конкурс!

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца зацвердзіла Кароткі спіс. У яго ўвайшлі:


Уладзімір Арлоў. Танцы над горадам. Логвінаў, Мінск.

Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы. Логвінаў, Мінск.

Адам Глобус. Сям'я. Мастацкая літаратура, Мінск.

Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. Кнігазбор, Мінск.

Павел Севярынец. Беларусалім. ФОП Серадняк Т.К., Днепр. Украіна.

Анка Упала. На заснежаны востраў. Выдавецтва Янушкевіч, Мінск.


Пераможца будзе абвешчаны 11 кастрычніка ў "Новай прасторы Галерэі «Арт-Беларусь» ZAL #2 у Палацы мастацтва” (вул. Казлова, 3).

Вынікі конкурсу “Угадай Кароткі спіс”: ніхто з удзельнікаў не змог правільна назваць шэсць кніг шортліста. Таму прызавы фонд пераходзіць у наступны конкурс - “Угадай трох пераможцаў”. Мы прапануем угадаць трох фіналістаў Гедройца і выйграць камплект шасці кніг шортліста.

Умовы ўдзелу:
1. Змясціць каментаром свой варыянт першых трох месцаў Прэміі Гедройца 2018 да паста на старонцы Прэміі ў Фэйсбуку (у фармаце: 1 месца - /Аўтар, Назва кнігі/, 2 месца - /Аўтар, Назва кнігі/, 3 месца - /Аўтар, Назва кнігі/).
2. Расшарыць гэты пост на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ў адкрытым доступе.

Адказы прымаюцца да 23:59 9 кастрычніка ўключна ў каментарах да гэтага паста. Сярод тых, хто назаве трох пераможцаў, якія супадуць з выбарам журы, на ўручэнні Прэміі імя Ежы Гедройца будзе разыграны адзін камплект кніг шортлістараў.

Падрабязны рэгламент конкурсу можна знайсці ў першым каментары пад адпаведным пастом у фэйсбуку.

MEDIA_UGADAY.jpg

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная 28 снежня 2011 года і ўручаецца з 2012 г. за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянтах) на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы. У папярэднія гады галоўную ўзнагароду атрымлівалі Павел Касцюкевіч, Уладзімір Някляеў, Ігар Бабкоў, Віктар Казько, Макс Шчур, Зміцер Бартосік. Суарганізатарамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

У журы прэміі сёлета ўвайшлі Валянцін Акудовіч, Ала Брадзіхіна, Ганна Бутырчык, Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў, Марына Казлоўская, Ціхан Чарнякевіч.


Сакратар прэміі Аляксей Стрэльнікаў, асістэнтка сакратара Ганна Трызнюк

Кантакты: e-mail: giedroyc.by@gmail.com; тэл.: +375 29 367-95-82 (Velcom)