Навіны

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг (нагадаем, у поўным спісе была 21 кніга):
 
  • Алесь Разанаў. Перавыбранае. Выдавецтва Змітра Коласа, Мінск.
  • Антон Францішак Брыль. Цмачанка. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
  • Вальжына Морт. Эпідэмія ружаў. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.
  • Валянціна Аксак. Завінены рай. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.
  • Вольга Гапеева. Граматыка снегу. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.
  • Ігар Кулікоў. Валадар загадак. Выдавецтва “Медысонт”, Мінск.
  • Іна Снарская. Вогнепаклонніца. Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
  • Міхаіл Рубін. Пераклад з Іншага. “Издательские решения” па ліцэнзіі Ridero
  • Усевалад Сцебурака. Сны дарог. Выдавецтва “Медысонт”, Мінск.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцы адбудзецца 20 верасня а 19:00 у кафэ “Грай” (вул. Iнтэрнацыянальная, 33). 
 
Адметна, што на паэтычную прэмію, названую ў гонар зоркі беларускай эмігранцкай паэзіі Наталлі Арсенневай, сёлета прэтэндуюць тры паэт_а/_кі, якія стала жывуць за межамі Беларусі, — Антон Францішак Брыль, Вальжына Морт і Іна Снарская.
 
Сябрамі журы Прэміі ў 2018 годзе з'яўляюцца: паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, літаратуразнаўца і пісьменніца Вольга Іпатава, паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў, паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч і паэтка Наста Кудасава. Сябры журы не галасуюць за кнігі, рэдактарамі якіх яны былі. 
 
Леташняя ўдзельніца Прэміі і сёлетняя сябра журы, паэтка Наста Кудасава, адзначае: “Цешуся, што мне выпала гэтакая прыгода — пракаўтнуць столькі паэзіі за адным махам. Далягляд адкрыўся неверагодны, канечне.  І ўсведамленне, наколькі ж мы багаты народ, раз маем такую размаітасць творцаў. Хочацца найперш дзякаваць усім аўтарам за сілы і крылы, за тое, што не спыняюцца адчуваць, называць, трансліраваць галоўнае.”
 
Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай ушаноўвае аўтара ці аўтарку найлепшай паэтычнай кнігі на беларускай мове, выдадзенай у папярэднім Прэміі годзе. Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтр, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Узнагарода ўручаецца пры падтрымцы Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і  Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.
 
Прэмія заснаваная ў гонар беларускай паэткі Наталлі Арсенневай (1903—1997) у 2017 г. і ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове. Першым лаўрэатам прэміі стаў Уладзімір Някляеў за зборнік паэзіі “Толькі вершы”.
 
Сачыце за навінамі прэміі праз старонку прэміі (https://www.facebook.com/paezija) на фэйсбуку. 
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------